Акруговы суд Варшавы выпісаў еўрапейскі ордар на арышт збеглага ў Беларусь экс-суддзі Томаша Шміта. Гэта азначае, што Шміта павінны арыштаваць і перадаць Польшчы пры ўездзе ў любую з краін Еўрасаюза.
«Акруговы суд у Варшаве на падставе хадайніцтва пракурора з аддзела барацьбы з арганізаванай злачыннасцю ў Мазавецкім ваяводстве выдаў 6 чэрвеня еўрапейскі ордар на арышт Томаша Шміта, які падазраецца ў шпіянажы», — гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.
Раней падобны ордар адмовіўся выпісаць Інтэрпал. Прычынай адмовы стаў артыкул 3 статута арганізацыі, які забараняе ёй «ажыццяўляць якое-небудзь умяшанне або дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага або расавага характару».
Суддзя-перабежчык Шміт так нахвальваў Лукашэнку, што начыста забыўся пра храналогію падзей
Заткне за пояс Качанаву — як польскі перабежчык Шміт хваліць Лукашэнку
У Шміта ёсць «таемная дзяўчына», якая магла быць яго кантактам з КДБ
Збеглы суддзя Шміт хоча атрымаць беларускае грамадзянства. Але мае адну ўмову
Суддзя Шміт прыйшоў з прапагандыстамі і людзьмі ў цывільным у польскую амбасаду і пераследаваў дыпламата
Каментары
Любы чытачэ, і ты не марудзь блытаць Юпітара з папярэднікам, нецьвярозым бычком, які ненасцаўся суседняе цыцкі, але атрымаў праміж рог. Пачынай, любы чытачэ, пра аднолькавы лёс громавержца і быка. Падабаецца пачытаць такія сурокі