Прэм'ер Польшчы Дональд Туск на мітынгу ў Беластоку заявіў, што Польшча можа аднавіць працу памежнага пункта «Баброўнікі» («Бераставіца») на мяжы з Беларуссю, паведамляе RMF24.
«У найбліжэйшы час разгледзім магчымасць адкрыцця памежнага пераходу «Баброўнікі» для пасажырапатоку. Я цалкам падтрымліваю гэта! Аднак адразу агаваруся, што я не прыму такога рашэння, калі ў вайскоўцаў і памежнікаў будзе адназначна адмоўнае меркаванне, што гэта можа аказаць негатыўны ўплыў на нашу бяспеку», — сказаў Туск.
Рашэнне, паводле яго, можа быць прынята цягам некалькіх дзён. Адкрыццё гэтага памежнага пункта, на яго думку, магло б разблакаваць значную частку польскага малога і сярэдняга бізнэсу, звязанага з тавараабаротам паміж Беларуссю і Польшчай.
Пры гэтым ён заклікае не трактаваць гэты магчымы крок як рэверанс у бок беларускага рэжыму
Каментары