Абмежавалі доступ да сайта, які прапануе паслугі па легальным вызваленні ад вайсковай службы
Па патрабаванні Генеральнай пракуратуры абмежаваны доступ да сайта povestka.org, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Адзначаецца, што на гэтым партале «друкавалася інфармацыя, якая прапагандуе спосабы ўхілення ад выканання вайсковага абавязку». Акрамя таго, там «аказвалася дапамога прызыўнікам у частцы ўхілення ад праходжання тэрміновай вайсковай службы». Усё гэта, як сцвярджаецца,»супярэчыць нацыянальным інтарэсам дзяржавы».
Сайт па-ранейшаму адкрываецца з-за мяжы, на яго галоўнай старонцы паведамляецца, што ініцыятыва прапануе «легальныя рашэнні для прызыўнікоў і іх бацькоў».
«Тысячы кліентаў сэрвісу атрымалі вызваленне ад войска па стане здароўя, не парушаючы закон», — гаворыцца на партале.
Каментары