Меркаванні3333

Кныровіч: Будучы прэзідэнт Беларусі знаходзіцца цяпер у Беларусі

Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч у новым выпуску ТОКу паразважаў, ці змогуць Ціханоўская ці Латушка ўзначаліць краіну пасля перамен.

Аляксандр Кныровіч Александр Кнырович Alexander Knyrovich
Аляксандр Кныровіч. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Аляксандр Кныровіч упэўнены, што будучы прэзідэнт Беларусі знаходзіцца цяпер у Беларусі, а не сярод тых, хто ў эміграцыі.

«Магчыма, ён сядзіць у турме. Магчыма, гэта Калеснікава, Бабарыка ці Ціханоўскі. Магчыма, ён працуе цяпер недзе на Трактарным заводзе. І гэта будзе нейкі тыпаж Леха Валенсы, які будзе разбуральнікам. Але гэта дакладна не Ціханоўская.

На Святлану Георгіеўну зваліўся аграмадны цяжар. Яна робіць усё, што ў яе сілах. Ёсць таксама маса крытыкі. Яна цалкам справядлівая. Таму што за тры гады ўсе размовы аб тым, што яна з іншага асяроддзя, у яе іншы вопыт, павінны былі б ужо скончыцца. Яна ўжо тры гады як палітык. Палітык яна вось такі. І павага да яе работы ў мяне, безумоўна, ёсць.

[Але] на выбарах прэзідэнта я б за яе не галасаваў».

Кныровіч расказаў таксама пра сваё стаўленне да Паўла Латушкі:

«Шыкоўна. Я бачу ў ім аўтакрата, чалавека, у якога вельмі моцнае адчуванне ўласнага «я».

Кныровіч заўважае, што калі гаворыць пра вялікую павагу да палітыка, то не жартуе.

«Цяпер вельмі цяжкія часы. Вельмі вялікая дэпрэсія. Мы жывём у часы рэпрэсій, часы рэакцыі, якая перамагла. Для таго, каб захоўваць энергію барацьбы, неабходна вера. На ўзроўні логікі гэта не працуе. Павел Паўлавіч — чалавек, у якога гэтая вера ёсць. Тое, як апантана ён працягвае рабіць тое, што робіць, не маючы вялікіх, значных вынікаў…

Але тры гады працягваць біць у адну кропку і быць Паўлам Паўлавічам Латушкам — гэта дарагога каштуе. У добрым сэнсе ён вар'ят. І нам без яго было б нашмат горш. Таму я да яго стаўлюся вельмі добра і жадаю працягваць рабіць тое, што ён робіць, да перамогі. Жадаю, каб ён убачыў перамогу».

@tokbelarus Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч кажа, што ганарыцца прапагандзе нямы чым #мясо #беларусь #лукашенко #нашаніва #белорусы #политика #экономика ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Глядзіце цалкам:

Каментары33

  • А аы як думалі
    20.05.2024
    Вядома ў Беларусі і працуе ў кгб ці міліцыі
  • Калесьнікаву хачу
    20.05.2024
    Хачу Калесьнікаву ў прэзідэнты !
    Яна будзе смактаць флейту, як індыйцы над кобрай і круціць пальцамі дупкі.
    Народу такое спадобіцца.
  • 20.05.2024
    Як яму прыемна разважаць седзячы ў панчохах ))
    Нават вумны ))

Трамп пазваніў Пуціну21

Трамп пазваніў Пуціну

Усе навіны →
Усе навіны

У Вілейскім раёне збіралі грошы на рэстаўрацыю старадаўняй царквы. У выніку з яе проста выкінулі ўсё старое6

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка26

«Наш робат стаяў за спінай Лукашэнкі на Нацыянальным сходзе». Паспяховы IT-бізнэсмен расказаў, чаму з'ехаў з краіны4

У Магілёве старшыня таварыстваў уласнікаў зрабіў грудзі жонцы і палюбоўніцы за грошы, якія збіралі на капітальны рамонт18

«Смаргонь» застаецца ў вышэйшай лізе

У Пінску пабывалі Круты і «Марафон адзінства»2

Тры гарады Беларусі першымі пяройдуць на электробусы4

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся57

Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пазваніў Пуціну21

Трамп пазваніў Пуціну

Галоўнае
Усе навіны →