«У Цапкалы нейкая выпадковасць у бачанні будучай Беларусі, а вось у Веранікі вялікі патэнцыял» — Кныровіч
У новым выпуску ТОКу вядомы бізнесмен Аляксандр Кныровіч даў сваю ацэнку Валерыю і Веранікі Цапкалаў. І параўнаў з Сахашчыкам.
Падчас гутаркі Аляксандр Кныровіч адказваючы на пытанне, чаму ў Валерыя Цапкалы не атрымалася, звярнуў увагу на яго жонку:
«Мне вельмі шкада, што Вераніка Цапкала як адна з трох жанчын, якія стаялі на плошчах, сёння не ўдзельнічае ў беларускай палітыцы так, як яна магла б удзельнічаць. Таму што ў яе таксама быў патэнцыял, параўнальны з Ціханоўскай. Мне шкада, што іх дарогі разышліся».
Адносна Валерыя Цапкалы Кныровіч заўважыў: «Для таго, каб удзельнічаць у палітыцы, патрэбна нейкая ідэалагічная аснова. Трэба быць за нешта і [трэба быць] цвёрдым у сваіх перакананнях. Тое, што я бачу ў Валерыя Цапкалы, гэта нейкая выпадковасць уяўленняў аб будучым Беларусі».
Акрамя гэтага, як адзначыў бізнэсмен, у дзеяннях Цапкалы ён не бачыць паслядоўнасці:
«Патэнцыял як бы вялікі. А патэнцыял у Веранікі да гэтай пары вялікі. Але вось уплыў, на жаль, зусім нязначны. Я не бачу паслядоўнасці. Таму што нават у дзеяннях Валерыя Сахашчыка я бачу нейкую паслядоўнасць. Мы ўжо ведаем яго погляды, прамалінейнасць, памылкі. Мы можам нават прадказаць, як да нейкай падзеі паставіцца Валерый Сахашчык. Гэта не падобна да пазіцыі Цапкалы».
Глядзіце цалкам:
Каментары
https://www.youtube.com/watch?v=STKa4MI_7e0