Экс-футбаліст зборнай Беларусі расказаў, як атрымаў у Расіі $30 тысяч прызавых за адзін матч
Аляксандр Кульчы — рэкардсмен зборнай Беларусі па колькасці праведзеных матчаў. Яго дасягненне выглядае вечным — ён выходзіў на поле ў складзе зборнай 102 разы. Апошні раз — у 39 гадоў. «Трыбуна» пераказвае гісторыю яго самага вялікага нечаканага заробку.
Большую частку кар'еры Аляксандр Кульчы адгуляў у Расіі, дзе правёў 291 матч на найвышэйшым узроўні. Не сакрэт, што ў расійскім футболе круцяцца шалёныя грошы.
У сезоне-2011 года Кульчы, якому на той момант было 36, досыць нечакана перайшоў у «Краснадар». Менавіта там ён і атрымаў самыя вялікія прэміяльныя ў карʼеры — ад прадпрымальніка і мільярдэра Сяргея Галіцкага.
— Гулялі з «Кубанню». Поўны стадыён, спёка. У другім тайме наш абаронца прывозіць пенальці і атрымлівае чырвоную картку. [Супернік] Траарэ трапляе ў штангу — і ледзь не ў наступнай атацы мы забіваем. Неяк утрымалі ў меншасці гэтую перамогу. Пасля матчу Сяргей Мікалаевіч [Галіцкі] заходзіць у распранальню: «Дзверы зачыніце. Па 30 [тысяч долараў] кожнаму!».
Асаблівасць матча была ў тым, што гулялі абедзве каманды з Краснадара — і «Кубань», і «Краснадар». Для Галіцкага, заснавальніка сеткі крамаў «Магніт», было важна перамагчы прынцыповага суперніка.
Каментары