Грамадства44

Стыльскі: Знаёмага дзве гадзіны дапытвалі на мяжы з-за фота са мной

Лідар гурта «Дай дарогу!» распавёў у вялікім інтэрв'ю выданню «Салідарнасць» пра праблемы, якія могуць напаткаць яго знаёмых у Беларусі, і пра тое, як не атрымалася падмануць лёс.

Юрый Стыльскі. Фота: Наша Ніва

«Знаёмы, далёкі ад палітыкі і падпісак на экстрэмістаў, ездзіў у Беларусь мяняць пашпарт. І на мяжы яго дзве гадзіны дапытвалі з-за адной фатаграфіі са мной. Ну трэба людзям ствараць бачнасць працы».

Таксама спавяк падзяліўся тым, як яму не атрымалася падмануць лёс з «картай паляка»:

«Я мусіў вывучыць польскую яшчэ 10 гадоў таму, атрымліваючы «карту паляка». Але тады пашанцавала, праскочыў, практычна не ведаючы мову.

Цяпер думаю, што сам Гасподзь мяне сюды закінуў, каб я вярнуў доўг. Не атрымалася лёс падмануць, зараз вучу польскую.

Тады я быў упэўнены, што «карта паляка» мне ніколі не спатрэбіцца, але я павінен яе атрымаць, таму што мой бацька — паляк. Думаў, няхай будзе, паеду калі-небудзь, веласіпед куплю. Сябры ездзілі на закупы ў Польшчу, вазілі спірт, бензін, абмотваліся цыгарэтамі. Мне ўсе гэтыя прыёмчыкі былі чужыя, больш вабіў рок-н-рол.

А зараз, дзякуючы нібыта «непатрэбнай» «карце паляка», вырашыўся мой лёс».

Каментары4

  • Acab
    12.05.2024
    Нядобрая гэта ідэя з фольцкартамі.
    Гэта я пра тых, хто выдумаў людзям раздаваць зь іх дапамогай сацыяльны рэйтынг.
    Да тых жа хто з мэтай паменшыць адміністрацыйны ціск такія карты атрымлівае прэтэнзыі мець нельга.
  • Ну, канешне
    12.05.2024
    > Не атрымалася лёс падмануць, зараз вучу польскую.

    На што толькі ня пойдзе невероятный! Акрамя як стацца беларусам, вядома ж. 
  • Максим Дизайнер
    13.05.2024
    Acab

    Вы хотели, чтобы заможные паны вам сразу документы белых людей раздали, вместо них по Берлинам и Ленданам гойсать?

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках7

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына даў у доўг 300 тысяч даляраў. Пазычальнік адмовіўся вяртаць1

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?11

ІТ-кампанія з офісам у Беларусі звальняе людзей з-за суда з амерыканцамі

У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць3

У Беларусі сталі садзіць менш бульбы2

У Беларусі выпусцілі электрасмеццявоз2

Беларускі хакеіст атрымаў польскае грамадзянства і гатовы гуляць за зборную Польшчы10

Le Figaro выдаліла інфармацыю, што Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Украіне біць дальнабойнымі ракетамі2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках7

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Галоўнае
Усе навіны →