Першая ракетка свету Новак Джокавіч атрымаў удар бутэлькай па галаве на турніры ў Рыме
Бутэлька ўпала, калі Новак даваў аўтографы. Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як Джокавіч абыграў француза Карэнтэна Мутэ і выйшаў у трэці раўнд.
Бутэлька ўпала на тэнісіста, калі ён пакідаў корт у канцы матчу.
«Ён (Джокавіч) атрымаў адпаведнае лячэнне і ўжо вярнуўся ў свой гатэль; яго стан не выклікае турботаў», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
На відэа бачна, як на спартсмена падае бутэлька падчас таго, як ён дае аўтограф заўзятару. Пасля ўдару Джокавіч закрывае галаву і падае на калені, праз некаторы час яго адводзяць са стадыёна.
Як пазней высветлілася, на тэнісіста ўпала алюмініевая бутэлька з вадой. Яна выпала з дзіцячага заплечніка, калі дзіця перагнулася праз парэнчы, каб атрымаць аўтограф.
Спартовец не правёў прэс-канферэнцыю пасля матчу.
Каментары