У Брэсце ў акцыі «Бессмяротны полк» удзельнічала калона з акупаванай Запарожскай вобласці
У Брэсце, як і ў іншых абласных цэнтрах Беларусі, прайшла акцыя «Бессмяротны полк». У ёй узяла ўдзел дэлегацыя ад акупаванай Расіяй часткі Запарожскай вобласці.
Удзельнікі шэсця ішлі з вялікай расцяжкай пад савецкімі сцягамі і з георгіеўскімі стужкамі.
Акцыі «Бессмяротны полк» у Беларусі звычайна забараняліся, а арганізацыйнаму камітэту адмаўляюць у рэгістрацыі. Замест гэтай акцыі ідэолагі прыдумалі аналагічную — «Беларусь памятае». Сутнасць яе такая ж — шэсце з партрэтамі ўдзельнікаў вайны. Аднак замест георгіеўскіх стужак выкарыстоўваюцца чырвона-зялёныя бутаньеркі з цветам яблыні.
Сёлета калоны «Бессмяротнага палка» прайшлі па вуліцах гарадоў разам з удзельнікамі акцыі «Беларусь памятае».
Расія акупавала частку Запарожскай вобласці ў рамках поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, а затым правяла непрызнаны міжнароднай супольнасцю рэферэндум аб уключэнні вобласці ў свой склад. Пры гэтым абласны цэнтр — Запарожжа — застаецца пад кантролем Украіны.
Каментары
Мои знакомые как в Бресте, так и в Гродно всерьез рассматривают возможность если будут конфликт пойдут против Польши и шутят как будут громить торговые центры в Белостоке, чтобы богатых поляков отнимут все. В школах туалетную бумагу в цвет польского флага поставили...