Улада1414

«Ізвініце, што пераходжу на ваш язык»

У Першамайскім раённым судзе сталіцы прайшоў разгляд грамадзянскай справы сустаршынь партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага супраць Белтэлерадыёкампаніі і журналіста Андрэя Крывашэева.

У Першамайскім раённым судзе сталіцы пачаўся разгляд грамадзянскай справы сустаршынь партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага супраць Белтэлерадыёкампаніі і журналіста Андрэя Крывашэева.

27 верасня ў вечаровым эфіры «Панарамы тыдня» на БТ выйшаў рэпартаж Андрэя Крывашэева, прысвечаны дзейнасці БХД. Заснавальнікі партыі знайшлі дастаткова шмат падставаў, каб звярнуцца ў суд з просьбай абароны гонару і годнасці, а таксама дзелавой рэпутацыі.

Пазоўнікі патрабуюць абвяржэнне дадзенай інфармацыі ў той самы час, калі быў паказаны рэпартаж. А таксама спагнаць з тэлеканала і сп.Крывашэева па 50 мільёнаў рублёў.

Севярынец зазначыў, што пусціць гэтыя грошы на перайменаванне вуліц у родным Віцебску. «У сувязі з інфляцыяй суму можна нават павялічыць», — зазначыў В.Рымашэўскі.

Працэс вядзе суддзя Вольга Багам’я. Сам Крывашэеў на суд не з’яўвіўся, яго інтарэсы абаранялі прадстаўнікі юрыдычнага аддзелу тэлеканалу.

Частка людзей на працэс спазнялася. Суддзя Багам’я на гэта сказала: «Зал быў спецыяльна адкрыты раней, каб вы маглі сесці, дзе вам зручней». Адказ з залі: «Дзеці ненавучаныя яшчэ — мала судзілі».

Сам рэпартаж праглядзець не атрымалася, бо не працаваў кампутар.

Севярынец сказаў, што паводле гэтага рэпартажу ён паўстае нейкім «ісчадзіем пекла».
Сярод іншага ягонае абурэнне выклікалі фразы, што подпіс збіраюцца шляхам падману і махінацый. Саміх сяброў БХД называлі «псеўдапратэстантамі», расказвалі пра «падпольную царкву, якая забараняе прыхаджанам сустракацца з прадстаўнікам не сваёй царквы». Таксама ў рэпартажы гаварылася, што БХД настойвае на наданні звання герояў «двум дэзерцірам‑эсэсаўцам». Ну і апроч усяго БХД «небяспечнае для здароўя».

Павел Севярынец адразу зазначыў, што не верыць у справядлівы вынік суду.

Контраргументы прадстаўнікоў БТ былі наступнымі. Паколькі няма такой юрыдычнай асобы як БХД, то і пазова адпаведна быць не можа. Матэрыял быў не канкрэтна пра Севярынца ці Рымашэўскага, а пра ўсё партыю.

На пытанне Севярынца, а чаму на экране тады ўвесь час з’яўляўся ягоны твар, быў наступны адказ: «Дык там жа нідзе не падпісана, што гэта ваша ліцо».

Прадстаўніца тэлеканала Вольга Дуброўская заявіла, што ніякай прывязкі паміж тэкстам і карцінкай няма. На пытанні пазоўнікаў жанчына адказвала з некаторымі беларускімі словамі, а потым дадала:

«Ізвініце, што пераходжу на ваш язык»

Пасля абеда суддзя Вольга Багам'я адхіліла пазоў Севярынца і Рымашэўскага да БТ. Ніякіх тлумачэнняў прычынаў адмовы зачытана не было.

Каментары14

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Генерал-шпіц Умка пад кодавым іменем Беленькі». Найлепшыя твіты тыдня9

У Мінску на дзяўчыну, якая вярталася з пляжу, упала дрэва. Яна загінула3

Чэшка Барбара Крэйчыкава перамагла на Уімблдоне-2024

Лукашэнка заявіў пра «ліквідацыю напружанасці на мяжы з Украінай» і выступіў з прымірэнчымі заявамі: «Трэба дамаўляцца»28

Ураган змёў кемпінг на Віліі, паведамляюць пра загінулага3

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА15

Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА2

У мінчука скралі рэчы, пакуль ён купаўся ў Цнянскім вадасховішчы

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →