Крысціна Ціманоўская дапамагла зборнай Польшчы выйсці на Алімпіяду.
Беларуская спрынтарка Крысціна Ціманоўская дапамагла зборнай Польшчы атрымаць алімпійскую ліцэнзію ў эстафеце 4х100 метраў.
Ціманоўская трапіла ў польскі квартэт на чэмпіянаце свету па эстафетным бегу на Багамах. Крысціна — яна выступала на першым этапе — разам з Монікай Рамашка, Магдаленай Стэфановіч і Эвай Свабодай выйграла кваліфікацыйны забег з вынікам 42,81.
Траплянне ў топ-2 у адборачным забегу забяспечыла зборнай Польшчы пуцёўку на Алімпіяду-2024 у Парыжы. Найбліжэйшай ноччу каманда будзе змагацца за медаль чэмпіянату свету.
На чэмпіянаце свету-2023 Ціманаўская дапамагла польскай эстафеце заняць пятае месца ў фінале.
Каментары