Спорт

Беларуска ўпершыню судзіць паўфінал чэмпіяната свету па снукеры

У мінулым годзе ўраджэнка Пінска судзіла чвэрцьфінал.

Таццяна Вуластон. Фота: World Snooker Tour

Беларуска Таццяна Вуластон судзіць паўфінальны матч чэмпіянату свету па снукеры.

Ураджэнка Пінска працуе на паядынку Дэвіда Гілберта і Кайрэна Уілсана. Гэта першы паўфінал чэмпіянату свету ў яе судзейскай кар'еры.

Таццяна Тарчыла нарадзілася ў Пінску, скончыла БДЭУ, дзе атрымала ступень магістра эканомікі. Некаторы час яна і выкладала ў гэтым універсітэце.

Паралельна Таццяна будавала кар'еру суддзі ў снукеры. Яна прайшла шлях ад нацыянальных спаборніцтваў унутры Беларусі да міжнародных мейджараў. У 2010 годзе Таццяна стала першай рэферы з Усходняй Еўропы, якая судзіла паўфінал турніру еўрапейскага тура. Прычым яна судзіла матч з удзелам суперзоркі сусветнага снукера — да таго часу ўжо трохразовага чэмпіёна свету Джона Хігінса.

У 2011 годзе Таццяна выйшла замуж за англійскага снукерыста Бена Вуластона і пераехала жыць у Вялікабрытанію. У 2015 годзе беларуска ўпершыню судзіла рэйтынгавы турнір сусветнага тура Welsh Open. Праз сем гадоў там жа Таццяна ўпершыню працавала на фінале. Летась беларусцы даверылі фінал British Open паміж суперзоркамі — трохразовым чэмпіёнам свету Маркам Уільямсам і чатырохразовым чэмпіёнам Маркам Сэлбі.

На чэмпіянаце свету Таццяна ўпершыню з'явілася ў 2020 годзе, з тых часоў судзіць рэгулярна. На апошніх двух чэмпіянатах свету беларуска працавала на чвэрцьфіналах. Цяпер ёй даверылі паўфінал галоўнага турніру па снукеры.

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады34

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Перад выбарамі на 10% павысяць пенсіі 6

Былы прэм’ер Польшчы, які паехаў на інаўгурацыю Трампа, спрабаваў пацвердзіць сваю асобу артыкулам з Вікіпедыі1

Супрацоўніца Польскага інстытута міжнародных адносін заявіла, што ёй цікавіцца КДБ Беларусі1

Рэальны дом, пабудаваны беларускімі архітэктарамі, можа стаць канструктарам LEGO1

Сёння самы дэпрэсіўны дзень у годзе — «сіні панядзелак»2

Акаўнт сілавікоў шукае ахвотных паздымаць людзей на форуме апазіцыі. А ў іншых чатах папярэджвае, што гэта небяспечна9

Эйсмант, Радзькоў, Пярцоў і Карлюкевіч напісалі кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт»4

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады34

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →