Грамадства66

МАРГ растлумачыў, чаму ніхто не можа забараніць шарлатанскую газету «Целебникъ»

Некалькі тыдняў таму чытач выдання «Анлайнер» падзяліўся фота брашуры, якую раскідаюць па паштовых скрынях. У гэтай «газеце» — гісторыі, якія маюць на мэце максімальна напалохаць чытача дзеля таго, каб пасля яго раскруціць на набыццё цудадзейных сродкаў, якія павінны дапамагчы ад усіх хвароб. Ці можна на гэта выданне знайсці ўправу, расказала агенцтва «Мінск-Навіны».

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю патлумачылі, што гэтая газета парушае некалькі артыкулаў Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 года №225-З «Аб рэкламе».

«Згодна з пунктам 8 артыкула 10 аб'явы не павінны ўтрымліваць указанне на лячэбныя ўласцівасці прапанаваных тавараў, — растлумачылі ў ведамстве. — Выключэнне складаюць толькі афіцыйна зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь лекавыя прэпараты, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынская тэхніка, а таксама метады аказання медыцынскай дапамогі, работ і (або) паслуг, якія складаюць медыцынскую дзейнасць».

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, сродкі, прапанаваныя ў выданні «Целебникъ», да такіх не належаць.

Таксама сярод парушэнняў — увядзенне спажыўца ў зман адносна ўласцівасцяў прапанаванай прадукцыі (п. 3 арт. 26 закона «Аб рэкламе»), адсутнасць звестак пра рэкламадаўцу (п. 4 арт. 10 закона «Аб рэкламе»).

Тым не менш, спыніць распаўсюд брашуры пакуль, маўляў, магчымасці няма. На тэрыторыі Мінска гэтым займаецца арганізацыя «ФітамаксТрэйд», і за мінулы год на яе былі складзеныя тры пратаколы і накладзены штраф сумай 140 базавых адзінак. Але ў выданні «Целебникъ» няма ніякай інфармацыі пра прадаўца тавараў і месца вытворчасці рэкламнага выдання.

МАРГ, як сцвярджаецца, накіроўваў матэрыялы ў Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства інфармацыі аб аказанні садзеяння ў наданні інфармацыі. Аднак гэта, маўляў, не дало вынікаў.

Не атрымалася таксама высветліць, што за арганізацыя выдае газету «Целебникъ», паколькі той, хто гэта робіць, не мае адпаведнай ліцэнзіі.

Каментары6

  • FP
    05.05.2024
    І нават усемагутны губазік ...
  • Ёсік
    05.05.2024
    А намалюй бчб сцяжок, дык усіх знойдуць.
  • Хлусня
    05.05.2024
    Няхай надрукуюць Пагоню, адразу знікнуць

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?9

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Усе навіны →
Усе навіны

«Палкоўнікі нам не патрэбныя». Стралкова-Гіркіна ўсё ж не адправяць з калоніі на вайну1

Апытанне: Харыс выйграла тэледэбаты з Трампам2

Кавалеўскі: Што мінскі рэжым дакладна не зможа зрабіць на сёння — гэта спыніць сваю падтрымку Расіі ў вайне

За дапамогу палітвязням судзяць доктара-касметолага з вялікім стажам2

У Беларусі збіраюцца вырабляць інавацыйную мяккую карамель. Гэта як?

Дзяржкантроль затрымаў прадпрымальнікаў, якія арганізавалі шэрыя схемы праз Wildberries і Ozon1

Каліноўскі, Шрэк, Nokia 3310. Ціханоўская запоўніла анкету, як у дзяцінстве7

Чаркаскага крымінальнага аўтарытэта, які збіў абаронцу Бахмута, знайшлі. Ён ужо выбачаецца ВІДЭА10

У Калінкавічах прадаюць 34-гадовы Фальксваген Пасат ажно за $10 тысяч. У чым прыкол?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?9

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Галоўнае
Усе навіны →