Усяго патроху1313

Распіццё піва ў грамадскіх месцах будзе забаронена з 23 лютага

Іначай штраф да 280 тыс. рублёў.

Распіццё піва і слабаалкагольных напіткаў у грамадскіх месцах будзе забаронена ў Беларусі з 23 лютага.

Гэта прадугледжана законам «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці», які афіцыйна апублікаваны ў сённяшнім выданні Нацыянальнага рэестра прававых актаў Беларусі і ўступіць у сілу праз месяц.

У прыватнасці, законам устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць за распіццё слабаалкагольных напіткаў і піва на

вуліцах, стадыёнах, скверах, парках, у грамадскім транспарце і іншых грамадскіх месцах, акрамя тых, якія прызначаны для іх ужывання.

Штрафныя санкцыі будуць такія ж, як і за распіццё ў грамадскіх месцах спіртных напіткаў. Першы раз давядзецца раскашэліцца на суму да

8 базавых велічыняў (цяпер адна базавая велічыня складае Br35 тыс.).

Пры паўторным такім правапарушэнні на працягу года ўжо давядзецца заплаціць ад 2 да 15 базавых велічыняў.

Новым законам вызначаецца таксама адказнасць за выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напіткаў, іх набыццё (за выключэннем тых, продаж якіх дазволены), набыццё самагону, паўфабрыкатаў для яго вырабу, брагі, захоўванне самагонных апаратаў, а таксама больш як 5 л самагону або 30 л брагі. Пад моцнымі алкагольнымі напіткамі і самагонам разумеюцца алкагольныя напіткі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 28 працэнтаў і больш. Таму ў аматараў хатняга віна і розных настоек для трывогі, відаць, няма прычын.

Каментары13

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Усе навіны →
Усе навіны

Юлія Навальная заявіла пра намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі6

На Камароўку з Кітая прывезлі вінаград, які адмаўляюцца купляць, бо ніколі такога не бачылі

Абмежаванні супраць дронаў тармозяць лазерную археалогію ў Беларусі3

«Я фатограф і шукаю мадэляў». Новы развод ад ашуканцаў у тэлеграме 5

Памёр галоўны апанент Эрдагана Фетхулах Гюлен1

Мінінфарм аднавіў доступ да анлайн-кінатэатра Okko

ГУР заявіў пра забойства пілота расійскага бамбавіка, датычнага да атакі на гандлёвы цэнтр у Краменчугу19

Як жыхары Слуцка праз недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з суддзёй

Сабаленка стала першай ракеткай свету19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Галоўнае
Усе навіны →