Затрымалі групу ашуканцаў, якія калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку
ГУБАЗіК разам з АМАПаўцамі затрымалі дзевяць чалавек на Магілёўшчыне, якія займаліся страхавымі афёрамі.
Акрамя кіраўніка, 36-гадовага жыхара Магілёўшчыны, у групу ўваходзілі яго сваякі і знаёмыя ва ўзросце ад 28 да 50 гадоў.
Яны неаднаразова заключалі дагаворы добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў, пасля чаго наўмысна рабілі сабе траўмы пальцаў рук і ног, папярэдне ўводзячы інʼекцыі абязбольвальнага, піша МУС.
Потым яны атрымлівалі страхавыя выплаты нібыта з-за траўмаванне ў побыце. Усяго за два гады такім шляхам яны атрымалі звыш 550 тысяч рублёў. Грошы трацілі на будаўніцтва і куплю жылля, транспарту, а таксама давалі знаёмым у доўг пад працэнты.
Узбуджана крымінальная справа за махлярства, здзейсненае арганізаванай групай у асабліва буйным памеры.
Каментары