Аўтобус будзе адпраўляцца тры разы на тыдзень у зручны ранішні час і прыбываць у сталіцу Латвіі ўвечары.
Мінсктранс запусціць аўтобусны рэйс па міжнародным маршруце Мінск — Рыга з 1 мая, пра гэта паведамілі ў прэс-службе транспартнага прадпрыемства.
У Мінсктрансе ўдакладнілі, што аўтобусы будуць адпраўляцца ад аўтавакзала «Цэнтральны» а 10:00 па панядзелках, серадах і пятніцу і прыбываць у сталіцу Латвіі ў 23:30.
У зваротным кірунку аўтобус выедзе ў 8:30 (рэйсы прадугледжаны па аўторках, чацвяргах і суботах) і прыбудзе ў Мінск у 22:00.
Аўтобус будзе ісці праз Браслаў і Даўгаўпілс (Дзвінск). У шляху прыйдзецца правесці 13 гадзін і 30 хвілін.
Кошт квіткоў на аўтобус складае 180 рублёў, яны ўжо паступілі ў продаж.
Мінсктранс ажыццяўляе штодзённыя рэйсы з Мінска ў Рыгу, якія ідуць праз Вільню. З беларускай сталіцы аўтобус адпраўляецца ў 22:00, а з Рыгі ў зваротным кірунку таксама ў 22:00. Дарога займае 9 гадзін, але кошт квіткоў таксама 180 рублёў.
Каментары