Больш за 40 турыстаў з Беларусі застаюцца ў Стамбуле з-за адмены рэйса Southwind Airlines
Больш за 40 турыстаў з Беларусі застаюцца ў Стамбуле праз скасаванне рэйса Southwind Airlines, паведамляе тэлеканал АНТ. Самалёт чакалі ў Мінску днём 30 сакавіка, аднак за некалькі гадзін да вылету з'явілася інфармацыя аб адмене рэйса.
Цяпер група беларускіх грамадзян знаходзіцца ў гатэлі. Як запэўніў турэцкі авіяперавозчык, група беларускіх турыстаў вернецца дадому заўтра. Вылет са Стамбула прызначаны на 8-ю гадзіну вечара.
Раней стала вядома, што авіякампаніі Southwind Airlines забаранілі лётаць над Еўрасаюзам, дзе пралягалі маршруты яе рэйсаў. Гэтае рашэнне абгрунтавалі сувязямі з Расіяй, бо прыналежнасць авіякампаніі Турцыі толькі фармальная.
Сёння быў адменены адзін рэйс Southwind Airlines з Мінска ў Стамбул, а другі затрыманы і вылецеў каля 16:00. Як сведчыць Flightradar, ён паляцеў праз тэрыторыю Расіі.
Рэйс Мінск-Стамбул кампаніі Southwind Airlines паляцеў, але праз Расію
«Турэцкай» Southwind Airlines забаранілі лётаць над ЕС. Сённяшні рэйс з Мінска адменены
Расія стварыла падстаўную авіякампанію, каб перавозіць нелегальных мігрантаў у Еўропу праз Мінск
З Мінска ў Стамбул можна будзе даляцець на дзве гадзіны хутчэй, чым цяпер. Як такое магчыма?
Каментары