Уначы Украіна была падвергнута масіраванай атацы беспілотнікаў і ракетаў.
У ноч на 29 сакавіка аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы падняло ў паветра сваю авіяцыю і авіяцыю саюзнікаў з-за ракетнага ўдару Расіі па тэрыторыі Украіны.
Польскія вайскоўцы папярэдзілі сваіх грамадзян, што польскія самалёты і самалёты саюзнікаў лётаюць у паветранай прасторы Польшчы, што можа выклікаць шум у паўднёва-ўсходняй частцы краіны.
«Сёння ўначы назіраецца інтэнсіўная дзейнасць далёкай авіяцыі Расійскай Федэрацыі, звязаная з нанясеннем ракетных удараў па аб'ектах, размешчаных на тэрыторыі Украіны.
Пачатыя ўсе неабходныя працэдуры для бяспекі паветранай прасторы Польшчы», — гаварылася ў паведамленні Польскага аператыўнага камандавання.
А 22-й гадзіне пра пагрозу ўдарных БпЛА паведамілі ў Кіеўскай вобласці. «Шахеды» ляцелі на Чарнігаўшчыну, Кіраваградчыну, Чаркасы, Вінніцкую і Днепрапятроўскую вобласці. Балістычныя ракеты былі запушчаныя з Крыма.
Пасля ракетнага ўдару ў Дняпры пачаліся перабоі з электрычнасцю. Адзначаліся выбухі ў Краменчугу.
Крылатыя ракеты, выпушчаныя расійскімі стратэгічнымі бамбавікамі, былі і над заходнімі абласцямі Украіны.
Каментары