Грамадства33

У Пастаўскім раёне застрэліўся салдат тэрміновай службы

25 сакавіка ў Пастаўскім раёне загінуў вайсковец тэрміновай службы Мікіта Літвіновіч, даведалася «Люстэрка». Паводле інфармацыі крыніц выдання, ён здзейсніў суіцыд. Хлопца пахавалі 27 сакавіка ў Паставах.

Мікіта Літвіновіч. Фота: vk.com

Літвіновіч служыў памочнікам гранатамётчыка 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, дыслакаванай у вёсцы Заслонава Віцебскай вобласці. У сярэдзіне сакавіка брыгаду адправілі бліжэй да літоўскай мяжы ў рамках праверкі боегатоўнасці.

«Камандзіры не паведамілі бацькам ніякіх падрабязнасцяў. Бацьку ўдалося толькі даведацца, што разам са сваімі калегамі Мікіта «прыехаў на пункт», выйшаў пакурыць і застрэліўся», — расказала выданню крыніца.

Са слоў суразмоўцы, перадумоў да самагубства ў Мікіты не было, ён «заўсёды трымаўся на пазітыве».

Мікіта Літвіновіч нарадзіўся ў 2003 годзе ў Паставах. У 2022 годзе скончыў Пастаўскі дзяржаўны каледж па спецыяльнасці «тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў». Восенню 2022 года яго прызвалі ў армію.

Каментары3

  • Толькі пра сябе думаюць
    27.03.2024
    Калі ўжо сябе страляць, дык перш бы крыўдзіцеля. Хоць бы іншым лягчэй
  • Игар
    27.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • FF
    27.03.2024
    Толькі пра сябе думаюць,

    Вам бы таксама раіў падумаць

    1) У войску цяпер няўстаўняку амаль няма. Наўрадці ён страляўся праз яго, хаця імавернасць ёсць.

    2) Прызываўся ў 2022 годзе. Значыць, трэці перыяд, дэмбель. Ён сам ужо ў прывілегіяваным становішчы. Яму праз месяц дадому.

    Значыць, хутчэй за ўсё, асабістае. Можа, дзяўчына

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →