На платформе VOKA бясплатна даступныя восем новых эпізодаў мульсерыяла, расказалі прадстаўнікі кампаніі. Мультсерыял створаны паводле беларускай казкі «Не сіла, а смеласць».
Прэм’ера арыгінальнага мультсерыяла адбылася ў 2023 годзе. У цэнтры сюжэту — гісторыя маленькай фантазёркі Марылі, якая марыць усім спадабацца, але людзі яе чамусьці не заўважаюць. Разам з адзіным сябрам Алесем на працягу першых чатырох серый дзяўчынка сустракае міфічных істот, даведваецца пра розныя светы і перажывае шмат незвычайных падзей.
У працягу мультсерыяла Марыля сутыкаецца з сапраўдным Злом. З кожным днём яно становіцца мацнейшым, бо сілкуецца дрэннымі эмоцыямі і ўчынкамі людзей, а затым яшчэ і ператварае сябра дзяўчынкі ў пачвару.
Кожны эпізод доўжыцца ад 6 да 6,5 хвілін і даступны да прагляду на дзвюх мовах — беларускай і расейскай.
Мультсерыял «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» — частка праекту «CINEVOKA — Кіно па-беларуску». У аднайменным раздзеле на відэасэрвісе сабрана больш за 100 фільмаў і серыялаў на беларускай мове — ад галівудскіх блокбастараў да японскага анімэ.
Каментары