Спорт99

Сабаленку і Азаранку ўсё ж дапусцяць да Алімпіяды

Міжнародная тэнісная федэрацыя (ITF) на афіцыйным сайце паведаміла пра прыняцце рашэння, згодна з якім спартоўцам з Беларусі і Расіі, якія задавальняюць крытэрыям нейтральнасці, не стануць чыніцца перашкоды для выступу на Алімпіядзе.

«МАК дазваляе атлетам з пашпартамі Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у сусветных спаборніцтвах, і пазіцыя ITF па гэтым пытанні супадае з меркаваннем большасці міжнародных федэрацый. Нейтральныя атлеты павінны будуць толькі адпавядаць крытэрыям адбору на Алімпійскія гульні», — гаворыцца ў рэлізе ITF.

Такім чынам, беларусы могуць разлічваць на заваёванне ліцэнзій на роўных падставах з любымі канкурэнтамі. Умовы ж кваліфікацыі на Алімпіяду наступныя: на момант своеасаблівай «замаразкі» сусветнага рэйтынгу неабходна знаходзіцца ў топ-56 у мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах.

Арына Сабаленка цяпер другая ракетка свету, а Вікторыя Азаранка — 30-я. Іншыя ж беларускія тэнісісткі, а тым больш тэнісісты і так ні на што не прэтэндуюць — іхнія месцы далёкія.

Адзіны раз, калі беларусы бралі медалі ў тэнісе на Алімпіядзе, гэта быў Лондан-2012. Тады Вікторыя Азаранка ў адзіночным разрадзе ўзяла бронзу, а ў міксце разам з Максімам Мірным выйгралі золата.

Каментары9

  • Katryjach Piadryll
    06.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Бедарускі ўсіх краін ®Мірзалюк & Азвіронак
    06.03.2024
    Гоп да купы
  • За Свабоду!
    06.03.2024
    Там яшчэ неабходна мець выступ за краіну, за апошнія два гады, а там былі санкцыі і выступаў няма. Таму толькі па асабістым запрашэнням, як выключэнне і колькасць такіх запрашэнняў ўсяго некалькі на весь свет, яны змогуць выступіць на алімпійскіх гульнях.

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю6

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася12

Мінчанка дагала распранулася ў краме — яе чакае суд14

Сядзібу ва Ушацкім раёне забралі ў былых уласнікаў і цяпер прадаюць ізноў за бесцань5

«На волі тады ніхто не думаў, што людзі будуць столькі сядзець». Гісторыя палітвязня, які прайшоў праз СІЗА, ПКТ, калонію і турму

Баптысцкаму прапаведніку Мікалаю Хілу выставілі абвінавачванне па цяжкім артыкуле1

Напярэдадні галасавання па імпічменце прэзідэнт Паўднёвай Карэі выбачыўся за ўвядзенне ваеннага становішча ў краіне

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ24

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Галоўнае
Усе навіны →