Спорт1414

Беларуская тэнісная федэрацыя налічыла шкоду ад санкцый — мільён еўра

«Мы прасілі таксама разгледзець варыянт аб кампенсацыі шкоды, якую мы панеслі. У адказ — цішыня», — кажа Сяргей Рутэнка.

Старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка быў зоркай беларускага гандболу. Фота: Tut.by

Беларуская тэнісная федэрацыя за два гады санкцый панесла страты — каля мільёна еўра, заявіў кіраўнік арганізацыі Сяргей Рутэнка журналістам падчас прэс-канферэнцыі, піша «Спутнік».

Ён адзначыў, што падстава сабрацца ў аўторак не пазітыўная — вынік разгляду ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) апеляцыі БТФ да Міжнароднай федэрацыі.

«Мы хочам расказаць, як гэта адбывалася, і тыя факты, парушэнні, якія былі судом выяўленыя, але ніяк не былі прыцягнутыя да справы», — сказаў Рутэнка.

Ён падкрэсліў, што Беларусь унесла вялікі ўклад у развіццё сусветнага тэніса. За мінулыя два гады БТФ панесла істотныя страты з-за абмежаванняў.

«Калі мы ўжо гаворым пра нейкую шкоду, наша лічба за два гады набліжаецца да мільёна еўра. Мы папрасілі, у сваю чаргу, Міжнародную федэрацыю пакрыць нанесеную нам шкоду», — дадаў кіраўнік арганізацыі.

Паводле яго слоў, яна складаецца з прызавых грошай, якія павінны былі атрымаць беларускія каманды, таксама былі павялічаны выдаткі ў сувязі з тым, што рэспубліка не можа праводзіць у сябе турніры. Акрамя таго, выраслі выдаткі на камандзіроўкі.

«Мы прасілі таксама разгледзець варыянт аб кампенсацыі шкоды, якую мы панеслі. У адказ — цішыня, проста маўчок і нічога больш па сутнасці», — рэзюмаваў Рутэнка.

***

Міжнародная тэнісная федэрацыя (IТF) з другой паловы 2020 года не давала дазволу арганізоўваць юніёрскія (да 18 гадоў) і прафесійныя турніры на тэрыторыі Беларусі. 

У 2022-м IТF адмовіла ў правядзенні матчаў з камандамі Мексікі і Бельгіі. А 1 сакавіка 2022 года Рада дырэктараў МТФ, спасылаючыся на рэкамендацыі МАК, прыпыніў у членстве БТФ і забараніў Беларусі ўдзельнічаць ва ўсіх афіцыйных спаборніцтвах. Акрамя таго, была прынятая забарона на правядзенне міжнародных турніраў у Беларусі, Рэспубліку выключылі з усіх адукацыйных праграм і праграм падтрымкі спартсменаў.

Беларусь падала апеляцыю ў Спартыўны арбітражны суд у сувязі з грубымі парушэннямі правядзення працэдуры прыпынення сяброўства ў IТF. У выніку 9 лютага 2024 года пасля шматразовых пераносаў тэрмінаў прыняцця рашэння САЅ пакінуў у сіле рашэнне IТF і апеляцыю Беларускай тэніснай федэрацыі адхіліў.

Каментары14

  • rootенко
    05.03.2024
    Рутенко вроде гандболист. Чего он в теннисе забыл? Или своего идеологически выверенного режиму не смогли "взрастить"? 
  • Чаркашкварка
    05.03.2024
    Хай выставяць дзяржаунаму злачынцу лукашэнка, якi разам з пуцiным развязалi вайну.
  • Андрусь
    05.03.2024
    Няхай вашая федэрацыя паболей падтрымлівае самазванца пры ўладзе, які яшчэ і зрабіў краіну суагрэсаркай - то і не такія санкцыі будуць і яшчэ большыя страты панесяце. У вольнай Беларусі будзеш адказваць за падтрымку федэрацыяй незаконнага захопу ўлады, палітычныя рэпрэсіі да  спартоўцаў, а нанесеныя беларускаму тэнісу ў выніку неправавых рашэнняў узначальваемай федэрацыі страты  рэгрэсіўным пазовам кампенсавацьмеце сумесна з іншымі функцыянермі з уласных сродкаў, арыманх незаконным шляхам за узначальвання федэрацыі, якое было санкцыянавана незаконнай уладай. 

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →