У Мінску 16-гадовага падлетка асудзілі на 10 гадоў па наркатычным артыкуле
Суд Фрунзенскага раёна прысудзіў хлопца 2007 года нараджэння да 10 гадоў выхаваўчай калоніі паводле артыкула аб незаконным захоўванні, перавозцы або збыце наркатычных рэчываў, учыненым арганізаванай групай (ч.4 арт. 328 КК).
Па версіі абвінавачвання, падлетак атрымаў альфа-PVP у буйным памеры (4,18 грама), паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.
Гэта рэчыва ён захоўваў пры сабе і перавозіў на транспарце па Мінску і Мінскай вобласці.
Хлопец падчас судовага паседжання адмаўляў, што ўдзельнічаў у складзе арганізаванай групы.
Каментары