Грамадства33

Актывісткі «Руху маці — 328» сабралі больш за паўтысячы подпісаў за амністыю для закладчыкаў

Актывісты «Руху маці — 328» сабралі больш за паўтысячы подпісаў пад новым зваротам да ўладаў. Яны просяць прымяніць амністыю да асуджаных за нарказлачынствы (артыкул 328 КК РБ), піша Mayday.team.

Фота ілюстрацыйнае

Збор подпісаў актывістамі грамадскай ініцыятывы быў арганізаваны ў апошнія дні студзеня ў гандлёвых цэнтрах «Дана Мол» і «Сталіца» ў Мінску. Таксама свае подпісы (і, магчыма, нават асобныя звароты) накіравалі ўладам прадстаўнікі рэгіёнаў.

Подпісы збіраліся ў трох экзэмплярах — на адрасы адміністрацыі Лукашэнкі, Савета Рэспублікі і МУС.

У звароце сваякі асуджаных звяртаюць увагу на тэрміны зняволення, несувымерныя са злачынствам, з-за чаго тысячы маладых людзей, у тым ліку непаўналетнія з 14 гадоў, трапілі ў калоніі ў сярэднім на 10 гадоў. Асноўная маса асуджаная ўпершыню, гэта моладзь да 30 гадоў, а каля 30% вязняў калоній адбываюць пакаранне па артыкуле 328 КК.

Аўтары петыцыі просяць змяніць заканадаўства ў бок змякчэння па ніжніх і верхніх парогах усіх частак артыкула 328 КК і прымяніць будучую амністыю 2024 года таксама для ўсіх частак гэтага артыкула ў якасці акта гуманнасці ад дзяржавы.

Звароты вытрыманыя ў падкрэслена лаяльным у адносінах да ўладаў тоне. Некаторыя актывісты руху нават выказвалі ініцыятыву накіраваць зварот прапагандысту Азаронку, каб яго перацягнуць на свой бок.

Частка «Маці-328» настойвала на асобным пазначэнні праблемы самых жорсткіх прысудаў па частках 4 і 5 артыкула 328 КК (злачынства, здзейсненае ў складзе арганізаванай злачыннай групы), з-за чаго ў руху пазначыўся раскол.

У Беларусі прайшлі ўжо тры амністыі (2019, 2020, 2022 г.), але ніводная з іх не закранула асуджаных па частках 4 і 5 артыкула 328 КК.

Каментары3

  • Р.К.
    05.02.2024
    Наіўныя людзі! Не ў гэтай дзяржаве!
  • Цы
    05.02.2024
    Збор подпісаў = перапiс наркаманаў. Падпiшы i атрымай у падарунак марку.
  • Vik
    10.02.2024
    Я быў бы згодзен, але толькі калі бацькі зоймуць месца дзяцей. У турмах.

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся2

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда анансавала сюжэт з былым добраахвотнікам Васілём «Пацуком» Верамейчыкам, запісаны ў гатэлі8

Памерла Любоў Сівурава1

Кіроўца маршруткі высадзіў жанчыну з трохгадовым дзіцём, бо яна аплаціла праезд толькі за сябе. Ці законна гэта?10

Трамп прыпыніў усе праграмы дапамогі ЗША іншым краінам8

Лукашэнка сказаў, што яму спадабаўся «Сярожа Сыранкоў»20

За $18 тысяч прадаюць Audi 80. Прадавец запэўнівае, што гэта яшчэ вельмі танна6

Экс-хакеіста моладзевай зборнай Беларусі судзяць за ўдзел у пратэстах

У выніку пажару ў гатэлі ў Турцыі загінулі 66 чалавек1

У Мінску зноў збілі пешахода: траўмы атрымала дзяўчына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся2

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Галоўнае
Усе навіны →