Вайна44

Украіна рыхтавалася да адбіцця поўнамаштабнай агрэсіі на працягу 5 месяцаў — Паўлюк

Прадстаўнікі камандавання Узброеных сіл Украіны яшчэ восенню 2021 года адзначалі вельмі вялікую верагоднасць пачатку Расіяй шырокамаштабнай ваеннай агрэсіі супраць Украіны і рыхтаваліся да яе, заявіў камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ генерал-лейтэнант Аляксандр Паўлюк у інтэрвʼю «Радыё Свабода».

Аляксандр Паўлюк

Паўлюк быў прызначаны камандуючым Аперацыяй абʼяднаных сіл у ліпені 2021 года. Паводле яго, ужо восенню ён разумеў «вельмі вялікую верагоднасць, што будзе поўнамаштабная вайна».

«Пра яе маштабы было яшчэ цяжка разумець, але што яна, як мінімум, захопіць тэрыторыю Луганскай і Данецкай вобласці — гэта было відавочна. Таму што мы аналізавалі дзеянні суперніка, яго адпаведныя прэвентыўныя меры, яго выведвальныя функцыі, якія ён выконваў на тэрыторыі уздоўж усёй лініі сутыкнення, уздоўж мяжы», — сказаў Паўлюк.

Паводле яго слоў, былі ўсе прыкметы, што ўкраінскія войскі сустрэнуць ворага не толькі з часова акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, але і з тэрыторыі Расіі.

«Таму ўжо з восені мы прыступілі да выканання пэўных дзеянняў для таго, каб паспяхова сустрэць і нанесці яму максімальную паразу. Разумеючы, што суадносіны сіл і сродкаў былі і будуць не на нашу карысць, але ў нас усё роўна варыянтаў не было — мы павінны былі выстаяць, таму што за намі была ўся Украіна. Таму на працягу пяці месяцаў мы рыхтаваліся да адбіцця поўнамаштабнай агрэсіі», — сказаў ён.

Паўлюк дадаў, што ўжо ў студзені-лютым 2022 года былі паведамленні ад Галоўнага ўпраўлення разведкі, у якіх меркавалася, што такі варыянт магчымы.

«І на люты месяц мы зрабілі максімальна ўсё, каб дастойна сустрэць ворага: усе пазіцыі былі максімальна ўзмоцнены, пралічаны ўсе магчымыя варыянты дзеянняў, перамешчаны ўсе рэзервы — мы два разы, як мінімум, праводзілі поўнамаштабную трэніроўку, а лакальных трэніровак было праведзена вельмі шмат», — распавёў Паўлюк.

Ён гаворыць, што гэта адыграла «сваю, магчыма, вырашальную ролю». 

«Што ў першы дзень, калі быў нанесены ўдар па ўсіх камандных цэнтрах, па ўсіх пунктах кіравання, па ўсіх месцах, дзе павінны быць навалы нашых войскаў і склады — яны [удары] прайшлі ў пустое месца», — растлумачыў генерал-лейтэнант.

Чытайце таксама:

«16 тысяч беззваротных страт». Аўдзееўка вачыма расійскіх ваенкараў

Украінскія войскі пакінулі Аўдзееўку. Якое гэта мае значэнне?

Буданаў: Украіне лягчэй вярнуць Крым, чым Данецк 

Каментары4

  • не такі як ёсць
    19.02.2024
    Праўдаруб, поўдзень здалі свае ж, перакупленныя руснёй. А наконт Беларусі…. Калі яны не маглі ‘’пралічыць’’ напад з Беларусі, трэба звальняць было ўвесь ген штаб у сувязі з праф. непрыдатнасьцю
  • Янка
    19.02.2024
    не такі як ёсць, у лютым 2022 ўвесь ўкраінскі поўдзень баранілі каля паўтары тысячы вайскоўцаў ЗСУ супраць 20 тысяч расейцаў з 20-разовай перавагай ў тэхніцы. Таксама сцяпны рэльеф паўдневага левабярэжжа непрыдатны для абароны без будавання ўкрэпраёнаў кшталту лініі Суравікіна. То бок ЗСУ не планавала бараніць левы бераг у прынцыпе, а большасць сваіх нешматлікіх сілаў Залужны ледзь не ў таямніцы ад Зяленскага сканцэнтраваў на паўночным усходзе дзеля прікрыцця Кіева, які ў выніку выстаяў. Але ўзнікае выклікае пытанне - калі падрыў стратэгічнага Антонаўскага моста і пашкоджанне Кахоўскай плаціны былі непазбежныя, а ў адрозненні ад Чонагра пэўны час зрабіць гэта быў - то якім чынам здрада херсонскага кіраўніцтва СБУ паўплывала на гэта? Ці СБУ адказная за ваенныя аперацыі?
  • Максим Дизайнер
    19.02.2024
    Так. Пилили гроши, строили дочкам виллы в Ницце за 2 ляма, приобретали недвигу в Испании на 4. Да товарищи Резников и Борисов?

«Фанфары, дзяржава для народа». Ужо некалькі месяцаў у метро круцяць выступы Лукашэнкі7

«Фанфары, дзяржава для народа». Ужо некалькі месяцаў у метро круцяць выступы Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

«Хачу ў старасці сваю бібліятэку, як у Радзівілаў у Нясвіжы». Літаратурны блогер пра свой шлях да роднай мовы і ўлюбёныя кнігі

За краты ў 10 гадоў: Паўночная тэрыторыя Аўстралія знізіла ўзрост крымінальнай адказнасці1

У Мінску прадаюць трохпакаёвую сталінку з відам на плошчу Перамогі5

Адзіная дачка футбаліста Бялькевіча амаль нічога не памятае пра бацьку. Нарадзілася ў Кіеве, а цяпер у Расіі рвецца на ТБ1

«Цемра адступае, і святло падымаецца». Нетаньяху выступіў з прамовай пасля смерці лідара ХАМАС8

Колькі каштуе перайсці на зімовыя пакрышкі ў Беларусі і ў суседзяў?

«Перад вайной Харыс заявіла Зяленскаму, што на Кіеў пойдуць 40 тысяч расійскіх салдат з Беларусі»7

Зяленскі адмаўляе, што Украіна хоча ствараць ядзерную зброю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фанфары, дзяржава для народа». Ужо некалькі месяцаў у метро круцяць выступы Лукашэнкі7

«Фанфары, дзяржава для народа». Ужо некалькі месяцаў у метро круцяць выступы Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →