Свет1010

«Цемра адступае, і святло падымаецца». Нетаньяху выступіў з прамовай пасля смерці лідара ХАМАС

Ізраільскі прэм'ер Беньямін Нетаньяху публічна пацвердзіў смерць лідара ХАМАС Ях'я Сінвара, галоўнага арганізатара леташняга тэрарыстычнага ўварвання ў Ізраіль, і звярнуўся да свету з пасланнем: «Зрынем вось зла разам».

Беньямін Нетаньяху. Фота: Amir Cohen / AP

Прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху выпусціў зварот з нагоды смерці лідара ХАМАС, які быў забіты ізраільскай арміяй у сектары Газа. Словы прэм'ера прыводзіць ізраільскі 12-ты тэлеканал.

«Грамадзяне Ізраіля, год таму Ях'я Сінвар заканчваў падрыхтоўку да разні, якая адбылася 7 кастрычніка. Сёння я перад вамі, каб паведаміць: Ях'я Сінвар ліквідаваны.

Той, хто здзейсніў самае жудаснае злачынства ў гісторыі нашага народа з часоў Халакосту, галоўны тэрарыст, які забіў тысячу ізраільцян і захапіў сотні нашых грамадзян, сёння быў ліквідаваны нашымі героямі.

Сёння, як мы і абяцалі, мы адпомсцілі яму. Сёння зло атрымала моцны ўдар, але наша задача яшчэ не завершана.

Ад глыбіні сэрца я выказваю спачуванні сем’ям, якія страцілі сваіх блізкіх. Хачу абняць сем’і нашых герояў, якія загінулі за нас. Іх вышэйшая ахвяра, у тым ліку ў апошнія дні, набліжае нас да перамогі.

Дарагім сем’ям закладнікаў я кажу: гэта важны момант у нашай вайне. Мы будзем працягваць прыкладаць усе намаганні, пакуль вашы блізкія не вернуцца дадому. Гэта мой і наш агульны вышэйшы абавязак.

Жыхарам Газы я кажу: Сінвар разбурыў вашае жыццё. Ён казаў вам, што ён леў, але на самой справе хаваўся ў цёмнай нары і памёр, спрабуючы ўцячы ад нашых салдат. Яго ліквідацыя — важны этап у падзенні рэжыму ХАМАС. Хачу сказаць зноў і вельмі ясна: ХАМАС больш не будзе кіраваць Газай. Гэта пачатак эпохі пасля ХАМАС, і для вас, жыхары Газы, гэта шанец нарэшце вызваліцца ад яго тыраніі.

Тэрарыстам ХАМАС я кажу: вашы лідары бягуць, і яны будуць знішчаны. Тым, хто трымае нашых закладнікаў, я кажу: той, хто складзе зброю і верне закладнікаў, атрымае магчымасць пайсці і жыць. А хто прычыніць шкоду нашым закладнікам, заплаціць за гэта. Мы прыйдзем па іх.

Народы рэгіёна, я звяртаюся да вас: у Газе, у Бейруце, па ўсім рэгіёне — цемра адступае, і святло падымаецца. Ханія, Сінвар, Насрала і многія іх саюзнікі — больш не з намі.

Я заклікаю вас, народы рэгіёна: у нас ёсць вялікая магчымасць спыніць вось зла і стварыць іншую будучыню — будучыню міру і росквіту для ўсяго рэгіёна. Разам мы можам прагнаць праклён і наблізіць дабраславенне.

Цяпер усім, у Ізраілі і за яго межамі, ясна, чаму мы настойвалі на працягу гэтай вайны. Чаму мы настойвалі на гэтым, нягледзячы на ўвесь ціск. Сёння мы зноў паказалі свету, што дабро перамагае зло. 

Як сказаў цар Давід: «Я буду пераследаваць ворагаў маіх і знішчу іх, і не вярнуся, пакуль не вынішчу іх усіх».

Мы будзем змагацца разам, і з Божай дапамогай — мы пераможам усе разам», — падагульніў сваю прамову Нетаньяху.

Каментары10

  • Нуууу..
    17.10.2024
    там сёння беларускія касманаўты нейкія аднаго яўрэя ў закладнікі ўзялі... Ім ужо пачынаць баяцца, ці гэта іншае?
  • нк такі, як ёсць
    17.10.2024
    Ёсць з каго браць прыклад 👏🏻
  • Зброя.
    17.10.2024
    Вось так павiнны дзейнiчаць i беларусы.

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →