Стала вядома, колькі дзяцей выхоўвае самая шматдзетная сям'я Беларусі
Сям'я-рэкардсменка жыве ў Мінскай вобласці.
Самая шматдзетная сям'я Беларусі выхоўвае 15 дзяцей. Рэкардсмены жывуць у Мінскай вобласці.
Усяго, па даных Мінпрацы і сацабароны, у Мінскім рэгіёне жыве сем сем'яў, у якіх выхоўваюцца 10 дзяцей і больш. Таксама сярод лідараў па гэтым паказчыку Брэсцкая і Гродзенская вобласці, піша «МП».
Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года, у Беларусі жыве 1 млн 143 тысяч сем'яў з дзецьмі да 18 гадоў. Сярэдні памер сям'і — 3,6 чалавека.
У краіне жыве больш за 123 тысячы шматдзетных сем'яў, самая вялікая іх колькасць у Брэсцкай і Мінскай абласцях.
Каментары