Доступ да сайта інтэрнэт-кнігарні Knihauka.com быў заблакаваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Такое паведамленне з’явілася ў сацсетках выдавецтва «Янушкевіч», якое ўласна гандлюе сваімі выданнямі праз «Кнігаўку».
Як расказваў Bellit.info, выдавецтва «Янушкевіч» у 2022 годзе спрабавала адчыніць уласную кніжную краму «Кнігаўка» ў Менску, але тая была вымушаная зачыніцца, не прапрацаваўшы нават аднаго дня. А напярэдадні свайго 10-гадовага юбілею ў 2023 годзе выдавецтва анансавала адкрыццё афлайн-кнігарні ў Варшаве (Польшча).
Але яшчэ раней пачала працу інтэрнэт-кнігарня «Кнігаўка».
Каментары