Грамадства88

«Вы яшчэ не ведаеце, хто ён такі». Былы польскі пасол расказаў, як размаўляў з Лукашэнкам пра Пуціна ў 2002 годзе

У рамках Форуму Вольнага беларускага ўніверсітэта прайшла анлайн-сустрэча з выбітным польскім дыпламатам, сацыёлагам, даследчыкам і публіцыстам Марыюшам Машкевічам. Беларуская рэдакцыя Польскага радыё прывяла некаторыя цікавыя фрагменты яго выказванняў.

Марыюш Машкевіч. Фота: gov.pl/web/gruzja

У перыяд з 1998 па 2002 год Марыюш Машкевіч займаў пасаду амбасадара Польшчы ў Беларусі, а з 2016 па 2024 год прадстаўляў сваю краіну ў Грузіі. Марыюш Машкевіч вядомы сваёй актыўнай дысідэнцкай дзейнасцю ў часы «Салідарнасці».

Для нас асабліва цікавы ягоны досвед працы з Беларуссю. Марыюш Машкевіч адкрыў першае польскае консульства ў Гродне, што дазволіла ўмацаваць культурныя і палітычныя сувязі паміж краінамі.

У Беларусь упершыню ён прыехаў у 1989 годзе:

«Мы ездзілі па Палессі. У мяне было ўражанне, што ў Савецкім Саюзе трэба ці то рабіць рэвалюцыю, ці то застрэліцца. Была дэпрэсіўная атмасфера.

Для параўнання: у Польшчы, мне здавалася, у нас быў аптымізм. Але я запомніў некалькі светлых момантаў, у прыватнасці, аптымізм кардынала Свёнтэка. Ён верыў у адраджэнне, што ў Беларусь вернецца нармальнасць. Для мяне гэта быў цікавы досвед.

Цікава было і з беларускай мовай. З вёскі да гаспадароў прыязджала бабуля. Я не разумеў нічога з размоў, гэта была чужая мова. Але праз 2-3 дні ў галаве нешта пераключаецца, я пачынаю разумець».

Калі ў 1994 годзе Машкевіч прыехаў у Гродна ствараць консульства, адчувалася, па яго словах, цалкам іншая атмасфера. Беларусы стараліся хадзіць на ўласных нагах, гэта быў час перамен, нацыянальнага адраджэння, гонару за бел-чырвона-белы сцяг і Пагоню.

Чэрвень 2002 года — гэта было развітанне з Беларуссю. На развітальнай сустрэчы адбылася размова з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта было праз два дні пасля яго паездкі ў Маскву, дзе Пуцін раскрытыкаваў Лукашэнку.

Пасля афіцыйнай цырымоніі ў прысутнасці камер Машкевіч і Лукашэнка размаўлялі сам на сам. Падчас гэтай размовы кіраўнік краіны выказаўся пра Пуціна.

«Мы каля 45 хвілін размаўлялі сам на сам. Я кажу: Пуцін робіць рэформы, эканоміка развіваецца, праводзяцца празаходнія рэчы, што трэба браць прыклад з Расіі. Ён паглядзеў на мяне глыбока і кажа: «Пан пасол, вы памыляецеся. Вы яшчэ не ведаеце, хто такі Пуцін, вы яшчэ даведаецеся». Потым я напісаў дэпешу ў Варшаву пра гэтую сустрэчу.

Мне здаецца, што гэта ў маёй дыпламатычнай працы была самая цікавая дэпеша. Гэта быў сюжэт, у якім Лукашэнка паказвае будучыню Пуціна. Што ён будзе горшым, чым Лукашэнка.

Лукашэнка ў той час баяўся Пуціна. Ён казаў, што я не падазраю пра забойствы, а ён пра гэта ведае. Што ФСБ не мае ні сумлення, ні тармазоў. Нічога».

Сярод найбольш яскравых момантаў у сваёй працы ў Беларусі Марыюш Машкевіч згадвае, як ён з нямецкім паслом Хорстам Вінкельманам чакалі ў прыёмнай Міністэрства замежных спраў, каб размаўляць пра загінулага Ганчара.

Каментары8

  • 0101
    17.10.2024
    У 2006 сустрэў пана Машкевіча на Акрэсціна. Ен быў сярод удзельнікаў Плошчы.
  • Быўшая бабарыканка
    17.10.2024
    Kotya, вы альбо маеце слабую фантазію, альбо самі на падзаробку расейскім
  • Быўшая бабарыканка
    17.10.2024
    Kotya, удакладненне - досвед

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»17

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў5

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

У Беларусі забаранілі маркіза дэ Сада і гісторыю Беларусі19

Расія з сакавіка паставіла Паўночнай Карэі мільён барэляў нафты — гэта ў 10 разоў больш, чым афіцыйна летась1

«Белавія» праводзіць распродаж квіткоў. Што можна ўзяць па акцыі?

Лукашэнка прапанаваў вярнуць Лінгвістычнаму ўніверсітэту ранейшую назву32

Пачаўся суд над кіраўніком ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыем Кучуком

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»17

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →