Эканоміка

У Беларусі могуць увесці новую сістэму рэгулявання цэн — «з найменшым умяшаннем дзяржавы»

Чарговай эканамічнай ідэяй падзяліўся кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў.

Новая сістэма рэгулявання цэн у Беларусі можа быць уведзеная ў 2025 годзе. Міністр гандлю заявіў, што асаблівасцю альтэрнатыўнай сістэмы стане мінімальнае ўмяшанне дзяржавы, піша БелТА.

«Урад працуе над распрацоўкай альтэрнатыўнай сістэмы рэгулявання цэн у краіне. Асноўная задача — стварыць сістэму з найменшай умяшаннем дзяржавы ў працэсы цэнаўтварэння, але разам з тым забяспечыць стабільнае насычэнне ўнутранага рынку, развіццё эканомікі і даступныя цэны для насельніцтва на тавары», — сказаў Аляксей Багданаў.

Са слоў кіраўніка МАРГ, цяпер урад абмяркоўвае некалькі варыянтаў. Ён заявіў, што варыянты будуць абмяркоўвацца і з бізнес-супольнасцю. Як будзе працаваць рэгуляванне коштаў з «мінімальным умяшаннем дзяржавы», міністр не патлумачыў.

Строгае рэгуляванне цэн у Беларусі ўвялі ў 2022 годзе.

Каментары

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага7

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА

Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»4

Сірыя была фабрыкай каптагону, «какаіну для бедных». Пасля падзення рэжыму стала ясна, дзе яго выраблялі2

Нобелеўскі лаўрэат Муратаў крэатыўна абверг выдумкі прапагандыстаў ФОТАФАКТ1

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →