Вайна2727

Гіркін перадаў ліст з калоніі. Назваў сітуацыю на фронце правальнай для Расіі, прагназуе ўцягванне Беларусі ў вайну

Былы міністр абароны «ДНР» Ігар Стралкоў (Гіркін), які адбывае тэрмін у калоніі, даслаў паплечнікам ліст. Стралкоў у ім падводзіць вынікі гэтага года вайны, бо, паводле яго слоў, «да пачатку восеньскай бездаражы засталося зусім няшмат часу і, па ўсім гледзячы, летне-восеньскую кампанію можна лічыць скончанай».

Ігар Стралкоў (Гіркін). Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Стралкоў піша, што «ў цэлым, кампанія прайшла ўнічыю з ваеннага пункту гледжання».

«УС РФ не змаглі стварыць т. зв. «буферную зону» ў Харкаўскай вобласці і пераадолець тут абарону праціўніка. Не ўдалося авалодаць нават бліжэйшай мэтай наступу — горадам Ваўчанскам і стварыць вакол устойлівы плацдарм для пагрозы Харкаву. З іншага боку, за лета ўдалося прасунуць фронт на Данецкам кірунку на 20-25 км і (месцамі) глыбей, ачысціўшы ад ворага даволі вялікую тэрыторыю. У сваю чаргу, УСУ ўварваліся ў Курскую вобласць, авалодаўшы Суджай (пасёлак — райцэнтр), чым «абнулілі» ўсе нашы поспехі і стварылі шырокі новы ўчастак узброенага супрацьстаяння. Такім чынам, «у актыве» ў нас Вуглядар і каля 40 іншых населеных пунктаў, «у пасіве» — паўтара раёна Курскай вобласці, акупаваныя праціўнікам. Як вынік — «тактычная нічыя», — піша Стралкоў.

Але «нічыя», дадае ён, толькі «ўяўная».

«На самай справе, мы (Расія) пацярпелі гэтым летам / восенню стратэгічную ваенную няўдачу. Нам не ўдалося рэалізаваць план шырокага наступу на Харкаў, для якога рыхтаваліся на працягу года сілы, сродкі і рэзервы. А затым мы прапусцілі хай і не занадта моцны, але вельмі балючы ўдар з пераносам сухапутных дзеянняў на нашу ўласную тэрыторыю. Але самае галоўнае — мы страцілі час», — піша Гіркін.

Украінцы, дадае былы міністр абароны «ДНР», атрымалі час на падрыхтоўку дадатковых сіл і рэзерваў і прадэманстравалі немагчымасць атрымання над імі перамогі з тым «наборам інструментаў», які Расія можа задзейнічаць у рамках СВА (так у Расіі называюць вайну — НН), не пераходзячы да поўнамаштабнай вайны і поўнай мабілізацыі для дасягнення перамогі.

«Гэта значыць: вораг за летне-восеньскую кампанію сваіх мэтаў дамогся:

1) адбіў наш наступ пры невялікіх тэрытарыяльных стратах;

2) нанёс моцны контрудар;

3) захаваў незадзейнічаныя рэзервы для працягу актыўных абарончых і наступальных аперацый;

4) падтрымаў у сваім насельніцтве і войску веру ў перамогу і гатоўнасць перажываць цяжкасці ў разліку на яе», — падводзіць вынікі Гіркін.

А вось Расія, на яго думку, сваіх мэт не дасягнула «ад слова зусім». 

Ён прыводзіць у прыклад расійскі наступ на Харкаў, які «завяз пры вельмі нязначных тэрытарыяльных поспехах». Расійскі наступ у «ДНР» толькі пасунуў украінскі фронт, але нават блізка яго не паламаў. Украінскае ўварванне ў Курскую вобласць да канца так і не адбітае за 2 месяцы цяжкіх баёў. 

Гіркін прагназуе, што пасля «абразлівай пстрычкі па носе пад Курскам» у хуткім часе будуць новыя.

«На жаль, гэта практычна непазбежна. Як хутка гэта адбудзецца — сказаць складана (у мяне ў ВК-5 няма доступу да разведзводак ГРУ і СВР), але можна асцярожна меркаваць, што ў будучым годзе ў вайну можа быць уцягнутая Беларусь, а таксама (магчыма) Малдова. Не выключаны ўдзел Польшчы і Румыніі (хоць і без абвяшчэння вайны, мяркую)». 

Таксама Гіркін прагназуе ў найбліжэйшыя месяцы нарастальныя (колькасна і маштабна) удары БПЛА і ракетамі па ўсіх рэгіёнах РФ. 

Стралкоў (Гіркін) неаднаразова крытыкаваў метады і спосабы расійскага наступу ва Украіне.

Яго затрымалі ў ліпені мінулага года і 25 студзеня 2024 года прыгаварылі да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Экс-міністра абароны так званай «ДНР» прызналі вінаватым у публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці.

Каментары27

  • Жвір
    17.10.2024
    Дык той жа самы Гіркін цьвердзіў, што УСУ, сваім няўдалым наступам летам 2023, фактычна самазьліквідаваліся. І вось цяпер заяўляе аб правале УС РФ у гэтым годзе. Зь ягоных слоў вынікае, што Ўкраіна з "самазьліквідаваным" войскам здолела абараніцца ў супрацьстаяньні з расейскімі захопнікамі, "другой арміі ў сьвеце"!
    А што ж будзе, калі УСУ адновіцца пасьля заканчэньня мабілізацыі ? Пытаньне...
  • Индеец
    17.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Беларусь уничтожит Украину и Польшу
    17.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу9

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу9

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →