Грамадства99

Музыка Аляксандр Памідораў захварэў — і просіць дапамогі

Музыка Аляксандр Памідораў апошнія гады даваў канцэрты і рабіў грузчыкам. Але праз праблемы са здароўем пакуль не можа зарабляць.

Музыка з'ехаў з Беларусі ў снежні 2021 года.

Цяпер Памідораў сур'ёзна захварэў — двухбаковы сярэдні атыт, праз што ён не чуе нармальна.

«А тое, што чую, не мае нічога агульнага з тым, як яно мусіць гучаць. Апроч таго, з'явіліся праблемы з суставамі ног, і зараз я не магу выконваць фізічную працу, якой зарабляў на жыццё апошнія чатыры гады — як у Беларусі, так і за мяжой.

А праз праблемы з вушамі, я не змагу выступаць з канцэртамі бліжэйшым часам. Мне трэба аплаціць арэнду жылля, набыць лекі і хаця б базавы набор прадуктаў, каб падтрымліваць сілы.

Лекі, якія я прымаю, не самыя дарагія, але іх даводзіцца набываць рэгулярна — а гэта каля €35 у тыдзень. Антыбіётыкі пакуль не купляў, але яны будуць даражэйшыя. Наведванні лекараў каштуюць больш за €50 за візіт, і мне трэба прайсці абследаванне ў некалькіх спецыялістаў: лор, стаматолаг і траўматолаг-артапед. Гэта ўжо выліваецца ў прыстойную суму — каля €1000 на медыцыну, калі ўлічыць усе неабходныя візіты».

Аляксандр дзеліцца, што на арэнду жылля аддае ў месяц €450, і ў яго ўжо ёсць запазычанасць за мінулы месяц. Хапае і іншых выдаткаў.

Таму ён вырашыў звярнуцца па дапамогу — сабраць каля €3000, каб пакрыць самае неабходнае (жыллё, лячэнне, ежу і праезд).

«Мне сапраўды вельмі няёмка прасіць, але іншага выйсця няма», — дзеліцца музыка.

Збор для Аляксандра Памідорава адкрыты на «Байсол».

Каментары9

  • 1
    18.10.2024
    Ці працуе яшчэ фонд падтрымкі культуры? Нейкі фонд стваралі, памятаю. Што з ім цяпер адбываецца? У мінскіх кінатэатрах паказваюць "руківверх", а нашых творцаў выгналі з Радзімы. Так і жывем. Будуем "союзное государство". Абавязкова трэба падтрымаць!
  • Няма слоў
    18.10.2024
    Пасля 2020 года, ЕС пераарыентаваў падтрымку на недзяржаўных гульцоў і аказваў значную дапамогу народу Беларусі ў шасці ключавых сектарах: грамадзянская супольнасць, незалежныя медыі, адукацыя, КУЛЬТУРА, а таксама малы і сярэдні бізнес. З 2020, фінансавая падтрымка ЕС народу Беларусі дасягнула €140 МІЛЬЁНАЎ. Крыніца: Еўрапейская камісія.
  • Ёсік
    18.10.2024
    Мо працаваў грузчыкам, а не рабіў?

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →