Грамадства11

Пад Гроднам прадаюць руіны былога вадзянога млына XIX стагоддзя

У Сапоцкіне прадаюць будынак былога вадзянога млына. Ён датуецца XIX стагоддзем — больш дакладныя звесткі не захаваліся. Каля млына працякае ручай, які ўпадае ў Аўгустоўскі канал. Аб’ява з’явілася на сайце «Магазин недвижимости», піша Hordna.life.

Млын пабудаваны ў стылі фахверк (разнавіднасць каркаснага домабудавання, тыповая для сялянскіх пабудоў) з цэглы і бутабетону. Ён знаходзіцца ў асяроддзі ляснога масіва і каскаду азёр.

Плошча ўчастка — 45 сотак, будынка — 331 кв.м., аб’ём будынка — 1550 м³, плошча забудовы — 218 м². Знос будынка — 70%: часткова захаваліся сцены, няма даху. Ёсць магчымасць падключыцца да электразабеспячэння. Кошт — $ 18 000

Прадаўцы адзначаюць, што ўся акруга Сапоцкіна — музей пад адкрытым небам. Побач знаходзіцца Аўгустоўскі канал, фарты Гродзенскай крэпасці, палацава-паркавы комплекс «Свяцк», самыя старыя ў Беларусі яўрэйскія могілкі з пахаваннямі XIII стагоддзя.

Каментары1

  • .
    18.10.2024
    Ну хаця б фота самога будынка б рэпостнулі. Бо першы здымак вадаёма трохі не пра тое.

Лукашэнка стаў прадзедам13

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам13

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →