Грамадства2323

«Фанфары, дзяржава для народа». Ужо некалькі месяцаў у метро круцяць выступы Лукашэнкі

Мінчукі і госці сталіцы меркавалі, што гэта разавая акцыя, але Лукашэнка не знік з экранаў.

Прамовы Лукашэнкі круцяць на экранах у метро. Скрыншот відэа з сацсетак

На экранах, якія вісяць на платформах мінскага метро, некалькі месяцаў круцяць прамовы Аляксандра Лукашэнкі. Звычайна спачатку гучаць фанфары, пасля нейкая прамова палітыка (напрыклад, пра дзяржаву для народа ці штосьці ў такім духу), і на заканчэнне — зноў фанфары. На фоне падчас гэтага — афіцыйны герб і чырвона-зялёны сцяг.

Людзі рэагуюць па-рознаму. Некаторыя мінчукі кажуць, што проста не звяртаюць увагі на тое, што круцяць на экранах.

Іншыя каментуюць больш рэзка.

«Як у Паўночнай Карэі сябе адчуваеш. Усюды — вялікі правадыр», — дзеліцца чалавек уражаннямі.

У апошнія гады ўлады ўзмацнілі ідэалагічную апрацоўку. Па прадпрыемствах і навучальных установах ездзяць з лекцыямі прапагандысты, па тэлебачанні круцяць ура-патрыятычныя песні аўтарства Ганны Сялук (псеўданім нявесткі Лукашэнкі), а да наступных выбараў запусцілі «марафон адзінства» — серыю мерапрыемстваў у падтрымку Лукашэнкі, якія пройдуць у розных гарадах.

Пры гэтым у краіне з 2020 года працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Тады Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па інфармацыі з участкаў, дзе падлік галасоў ішоў у прысутнасці незалежных назіральнікаў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.

Па інфармацыі праваабаронцаў, за 2020—2024 гады было заведзена больш за 19 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх крымінальных справах праходзяць шматлікія фігуранты.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

Каментары23

  • Жвір
    18.10.2024
    Я быў думаў, што гэта балабольства да "Дня Народнага Адзінства" прымеркавана, аж во, дзіва, бач, заклініла. Я й ня ведаў, даўно метро не карыстаўся.
    • старанна робіць выгляд, што жыве тут
      18.10.2024
      Жір , ну так . бо ў Рызе метро няма
  • ў ААН ёсць anti- каланіяльнае заканадаўства на пытанне былой (Беларускай) Смаленская губерні
    18.10.2024
    пытанне былой (Беларускай) Смаленская губерні трэба вырашаць ў ААН, ёсць (ў ААН) anti- каланіяльнае заканадаўства на гэты конт, вось чым трэба Паз'няку да Офісам нашым ўсім займацца . I Лукашэнкі гэта будуць падтрымліваць , безумоўна па сваім зачынным каналам

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?16

Вырабленая вінтоўка імя Марыі Зайцавай2

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек2

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне16

Былы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў расказвае, чым цяпер займаецца52

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць