У Баранавічах затрымалі трох чалавек за ўдзел у мітынгу 2020 года
У Баранавічах сілавікі затрымалі двух мужчын і адну дзяўчыну за ўдзел у мітынгу 2020 года. Відэа з імі з'явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў.
На камеру затрыманыя гавораць, што 8-9 жніўня 2020 года былі на пратэсце ў цэнтры горада і выкрыквалі лозунгі.
Выданне «Медыязона» знайшло старонку затрыманай дзяўчыны ва «Укантакце». У сацсетцы яна падпісаная як Анастасія Грачышкіна.
Па якім артыкуле абвінавачваюць затрыманых, невядома. 12 лютага гэты ж тэлеграм-канал даў справаздачу пра затрыманне 4 мужчын, якія ўдзельнічалі ў мітынгах у 2020 годзе.
Каментары