Свет11

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам

Кіраўнік Сірыі Башар Асад, які пасля пачатку ў краіне паспяховага наступлення апазіцыйных яму сілаў неадкладна злётаў у Маскву для сустрэчы з Пуціным, вярнуўся ў Дамаск і разгарнуў актыўную дзейнасць па арганізацыі адпору паўстанцам, а таксама мабілізацыі ўплывовых міжнародных саюзнікаў. 

Башар Асад. Фота: Borna News/Matin Ghasemi/Aksonline ATPImages/Getty Images

Як выглядае з апошніх паведамленняў, верныя Асаду вайсковыя часці адышлі ад разгубленасці і рыхтуюцца даць паўстанцам, якім да гэтага часу ўдалося заняць буйны горад Алепа і правінцыю Ідліб на паўночным захадзе краіны, адпор. Камандаванне арміі заявіла пра паспяховае і рашучае адбіццё іх чарговай атакі і анансавала хуткае контрнаступленне.

Горад Хама, які меў стаць для паўстанцаў наступнай мэтай, пакуль не ўзяты, урадавыя войскі выказваюць гатоўнасць яго абараняць. Мясцовы губернатар заявіў, што ў Хаму прыбылі падмацаванні сірыйскай арміі, а ўсе дзяржаўныя ўстановы працуюць у звыклым рэжыме. Паведамленні аб уступленні ў Хаму паўстанцкіх атрадаў ён назваў фэйкам.

Башар Асад тым часам спрабуе сфармаваць у абарону свайго рэжыму кааліцыю з уплывовых у рэгіёне чыннікаў, якія ў ім зацікаўленыя. Так, адразу пасля вяртання з Масквы ён паразмаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Мухамедам бін Заідам Аль Нахаянам. Падчас гэтай гутаркі, як паведаміла прэс-служба Асада, сірыйскі дыктатар падкрэсліў, што Сірыя «працягвае адстойваць сваю стабільнасць і тэрытарыяльную цэласнасць перад тварам тэрарыстаў і іх прыхільнікаў» і патрабуе падтрымкі «саюзнікаў і сяброў». Кіраўнік ААЭ у адказ нібыта заявіў, што ягоная краіна «падтрымлівае намаганні Сірыі ў барацьбе з тэрарызмам, аднаўленні яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і стабільнасці».

Падобная размова адбылася таксама з прэм'ер-міністрам Ірака Мухамедам Шыітай аль-Судані. Той нібыта таксама гатовы аказаць Асаду неабходную дапамогу.

Паведамляецца таксама, што 1 снежня Сірыю наведае міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы. Ён плануе сустрэцца з сірыйскімі ўладамі ў Дамаску, а затым адправіцца ў Анкару для перамоў з турэцкімі афіцыйнымі асобамі. Лічыцца, што за спінай паўстанцаў стаіць Турцыя на чале з яе прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, хоць афіцыйна гэта і адмаўляецца.

Між тым, паводле паведамлення выдання The Times of Israel, прэм'ер варожага сірыйскаму рэжыму Ізраіля Біньямін Нетаньяху правёў кансультацыі са сваёй разведкай аб сітуацыі ў Сірыі. Ізраіль разглядае крах рэжыму Асада як фактар, які можа прынесці кароткатэрміновыя выгады, але ў той жа час і стварыць новыя пагрозы.

Каментары1

  • Игар
    01.12.2024
    Удачы 🥸

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →