Вайна44

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Эксперты доўгі час не могуць даць яснага тлумачэння, чаму расійскія «шахеды» раптам сталі рэгулярна прылятаць у Беларусь. Французскія журналісты Le Monde называюць прычыну, звярнуў увагу Reform.news.

Украінскія вайскоўцы навучыліся падмяняць каардынаты расійскіх «шахедаў» і перанакіроўваць іх у Расію ці Беларусь. Гэтым і тлумачацца прылёты дронаў у Беларусь, піша Le Monde. 

Так, 26 лістапада Расія правяла адзін з самых масіраваных нападаў па Украіне з выкарыстаннем 188 «шахедаў». УСУ заяўлялі, што 76 дронаў былі знішчаныя кінетычнымі сродкамі (знішчальнікі, верталёты, ЗРК), 

а яшчэ 95 былі адцягнутыя ад сваіх цэляў з дапамогай падробкі спадарожнікавых каардынат, якія выкарыстоўваюцца дронамі.

@nashaniva Чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь? Ёсць адказ #дрон #зсу #всу #россия #москва #украина #україна #киев #беларусь #минск #гомель #могилев #витебск #брест #гродно ♬ War Hammer - Noise Candy Music

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» паведамляла пра прылёт у Беларусь 17 «шахедаў» у ноч на 26 лістапада.

Генштаб УСУ раней заяўляў, што для барацьбы з расійскімі беспілотнікамі выкарыстоўваюцца сродкі радыёэлектроннай барацьбы, у тым ліку выкарыстоўваецца так званы спуфінг — замена каардынат спадарожнікавай навігацыі GPS. Пабочным эфектам спуфінгу з'яўляецца парушэнне ў сістэме дакладнага часу, якую выкарыстоўваюць мабільныя тэлефоны ў рэжыме аўтаматычнага ўдакладнення часу. Украінцаў папярэджвалі, што падчас паветраных нападаў Расіі праца сістэм спадарожнікавай навігацыі можа парушацца.

Аляксандр Лукашэнка тлумачыў залёты ў Беларусь дронаў недасведчанасцю карыстальнікаў. Паводле яго слоў, у Беларусь залятаюць як украінскія, так і расійскія беспілотнікі. 

Каментары4

  • ЮзЭф
    28.11.2024
    "знайшлося" ? сто гадоў было вядома, что гэта вынiк працы ўкраiнскiх сродкаў РЭБ!
  • Пеця "навигатор" Капусцин
    28.11.2024
    хтосьци напужау гэтых карлсанау, жэсць
  • ¾
    28.11.2024
    ЮзЭф, магчыма гэта і спуфінг . Але ў ніякім разе ня РЭБ . Чаму тады ў Кіеў шахеды залятаюць як к сабе ў хату ? .
    Верагодней гэта самі спадарожнікі GPS , падманваюць ў нейкай частцы Палесся.

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?24

Меркаванніяк вы мяркуеце?24

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?

Усе навіны →
Усе навіны

Нехта зарабіў тысячы рублёў, а кагосьці аблілі вадой: беларусы паказваюць, як калядавалі7

Як будзе выглядаць «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТЫ3

Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу ў чацвер

Адмова ад NATO і 20% тэрыторыі Украіны: Стала вядома пра ўмовы Пуціна на перамовах11

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна выехаў з краіны27

Тату-майстрыха намалявала кліенту штучнае вока, якое выглядае як сапраўднае3

Францыя правяла патаемныя вучэнні па ўводзе войскаў ва Украіну для адбіцця агрэсіі з Беларусі1

У Гродзенскім заапарку найлепшымі сяброўкамі сталі каза і сабака1

Калі дома душна, людзі горш думаюць і запамінаюць — вучоныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?24

Меркаванніяк вы мяркуеце?24

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?

Галоўнае
Усе навіны →