Вайна

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO

Прэзідэнт Украіны дапусціў, што краіна можа пайсці на спыненне агню з Расіяй нават без вызвалення ўсіх украінскіх тэрыторый, калі падкантрольная цяпер Кіеву тэрыторыя Украіны будзе «пад дахам NATO. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу Sky News.

Фота: Efrem Lukatsky / AP

Вяртанне ўсёй міжнародна прызнанай тэрыторыі Украіны, уключаючы анексаваны Крым і акупаваныя Расіяй часткі тэрыторый іншых абласцей, — афіцыйна заяўленая мэта Украіны ў вайне. У Кіеве неаднаразова заявілі, што дзеля мірнай дамовы не адмовяцца ад тэрыторый.

Са слоў Зяленскага вынікае, што Украіна па-ранейшаму не гатова адмовіцца ад іх дэ-юрэ, як таго патрабуе Расія. Прэзідэнт Украіны лічыць, што яны могуць быць вярнуты пазней «дыпламатычным шляхам».

Паводле слоў Зяленскага, запрашэнне Украіны ў NATO, у якім будзе сказана, што NATO прызнае юрыдычна існуючыя межы Украіны, можа пакласці канец «гарачай фазе» вайны.

Ён таксама адзначыў, што такое запрашэнне павінна наступіць «хутка». Кожная дамоўленасць аб спыненні агню павінна гарантаваць, што Расія не захопіць новыя украінскія тэрыторыі.

Такую гарантыю, на думку Зяленскага, можа даць запрашэнне ў NATO. Гэтае запрашэнне — першы пункт так званай праграмы перамогі, раней прадстаўленай Зяленскім заходнім лідэрам. Паводле шэрагу паведамленняў, не ўсе краіны NATO гатовы зараз запрасіць Украіну ў саюз.

Зяленскі таксама сказаў, што мае намер непасрэдна камунікаваць з абраны прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і разлічвае на яго падтрымку. Ён заявіў, што важны менавіта прамыя зносіны, адзначыўшы, што ў акружэнні Трампа гучаць розныя галасы.

Пад кантролем Расіі зараз знаходзіцца каля пятай міжнародна прызнанай тэрыторыі Украіны. Акрамя Крыма, гэта вялікая частка Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей, якія Расія лічыць сваёй тэрыторыяй, а таксама частка Харкаўскай вобласці. Украіна, у сваю чаргу, кантралюе невялікі ўчастак расійскай Курскай вобласці.

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін называў умовай пачатку перамоў аб міры адмову Украіны ад Крыма і чатырох абласцей і ад уступлення ў NATO. У Масквы ёсць і іншыя патрабаванні да Кіева, нагадвае Радыё Свабода.

Каментары

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Z-ваенкар пахвалілася, як белгарадская тэрабарона збіла са стрэльбы дрон. Аказалася, гэта быў расійскі дрон за $90 тысяч2

Інтэр'ер гэтай сталічнай кватэры адзначаны міжнароднай прэміяй дызайну. Вось за колькі яе прадаюць5

Беларуская фабрыка пачала рабіць постары з дываноў

Расійскі дэпутат, якога судзяць за антываенныя заявы, у апошнім слове выступіў з пакаяннем перад украінцамі. Суддзя выскачыў з залы4

ГУБАЗіК пагражае Мікіту Мелказёраву — за грубыя словы пра Панамарэнку. А прапагандыст Казакоў заклікае расстраляць43

У ДТЗ у Талачынскім раёне загінулі два чалавекі

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны4

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →