Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы
Урадавыя і расійскія войскі ў спешцы пакінулі стратэгічна важныя сірыйскія авіябазы Абу-Духур і Квейрыс у ваколіцах Алепа. Паўстанцы рухаюцца ў кірунку горада Хама на захадзе краіны. Пра гэта пішуць расійскія ваенкары, якія вінавацяць у катастрофе баязлівых сірыйцаў.
Тым часам драма адбылася ў Алепа. Там сёння быў зрынуты помнік Хафэзу Асаду — бацьку цяперашняга дыктатара Башара.
Праз нейкі час расійская або ўрадавая авіяцыя нанесла ракетны ўдар па плошчы, дзе ён стаіць. Ёсць шматлікія ахвяры.
Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа
Расійская авіяцыя нанесла ўдары па Алепа — упершыню з 2016 года
У суботу ўлады Сірыі закрылі аэрапорт Алепа і ўсе дарогі, што вядуць у горад
«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі
Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна
Расійскія ваенкары пішуць пра «крах абароны» расійска-сірыйскіх сілаў пад Алепа. Асад спешна вылецеў у Маскву
Сірыйскія паўстанцы перайшлі ў наступ пад Алепа, сярод загінулых могуць быць вагнераўцы
Каментары