Германія ўстанавіла асобы двух падазраваных у падрывах «Паўночных патокаў»
Генеральная пракуратура Германіі прасунулася наперад у расследаванні падрываў у верасні 2022 года газаправодаў «Паўночны паток». Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Енс Ромель.
Паводле яго слоў, устаноўлены асобы двух падазраваных у падрыве, што з'яўляецца «поспехам, на які спачатку не разлічвалі».
«Асобы іншых удзельнікаў, матывацыя злачынства і пытанне аб магчымай дзяржаўнай ўцягнутасці ў аперацыю з'яўляюцца прадметам расследавання», — падкрэсліў генпракурор.
Каментары