З-за скачка курсу валют рынак нерухомасці пачало «штарміць», а народ захваляваўся. Невядома, ці будуць у сувязі з гэтым людзі актыўна купляць жыллё ў новабудоўлях, дзе кошт прывязаны да даляра, а вось жылы комплекс «Гулівер», які будуецца і за «квадраты» у якім цэны прызначаліся ў рублях, застаецца запатрабаваным, піша «Люстэрка».
Паведамлялася, што Упраўленне капітальнага будаўніцтва (ЦКБ) Мінскага гарвыканкама будзе заключаць дамовы з пакупнікамі толькі з 2 снежня, але чарга туды пачала выстройвацца яшчэ ўчора.
Жылы комплекс «Гулівер» будуюць недалёка ад станцыі метро «Пушкінская», забудоўшчык — УКБ Мінгарвыканкама.
Нядаўна выйшла дэкларацыя на кватэры з 6-га па 18-ы паверх, кошт «квадрата» там — 4800 рублёў, ад курсу даляра яна не залежыць. Як раней паведамляў забудоўшчык, прайс на жыллё, якое цяпер выстаўлена на продаж, павялічвацца не будзе.
Заключэнне дамоў з пакупнікамі УКБ пачне з 2 снежня. Пры гэтым на прадпрыемстве не маглі прагназаваць, ці будзе чарга з ахвотных набыць кватэры ў доме. Але аказалася, што ахвотныя ёсць.
Яшчэ ўчора ў чаце, дзе абмяркоўваецца будаўніцтва «Гулівера», самыя актыўныя грамадзяне заклікалі запісваць у чаргу тых, хто мае намер уступіць у долевае будаўніцтва.
«Для таго каб вас запісалі, прыязджайце да УКБ асабіста. Дарма не пішыце ў чат», — паведамілі дзяжурныя, якія вядуць спіс.
Паводле даных на 16.00 30 лістапада, у спіс свае даныя ўжо ўнеслі 19 чалавек.
Упершыню за палову месяца даляр патаннеў
«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют
Дзе ў Мінску будуць будаваць новае жыллё? Пляцоўкі ўжо вызначаны
Стала вядома, калі з'явіцца першы дом на месцы даўгабуду «Гулівер» на Прытыцкага
Улады Мінска расказалі, калі пачнуць будаваць кватэры на месцы шматпакутнага «Гулівера»
Каментары