Брэсцкага футбаліста затрымалі за сутэнёрства. А заадно і за палітыку
«Сябра параіў сустрэцца з дзяўчынай, можа, яна пагодзіцца на сустрэчы за грошы», — кажа Вадзім Фядосік на відэа ГУБАЗіКа.
Затрыманага клічуць Вадзім Фядосік. Яму 24 гады. Ён займаецца футболам з дзяцінства. Спачатку гуляў у юніёрскім мінскім «Дынама», але пасля пераехаў у Брэст і выступаў за мясцовае «Дынама».
На прафесійным узроўні ў Фядосіка толькі два матчы за «Івацэвічы», дзе ён быў у 2017 годзе ў арэндзе.
2019 год быў апошнім у футбольнай кар'еры хлопца, ён гуляў за дублюючы склад брэсцкага «Дынама», у аснову так і не прабіўся.
А нядаўна Фядосіка затрымаў ГУБАЗіК — за арганізацыю прастытуцыі. На відэа хлопец кажа, што сябра параіў яму сустрэцца з дзяўчынай, маўляў, можа, яна пагодзіцца на сустрэчы за грошы. Такіх сустрэч адбылося некалькі, дзяўчына брала з кліентаў па 200 рублёў за гадзіну, а палову аддавала Вадзіму.
Затрымалі Фядосіка на мінулым тыдні. А ўчора над ім прайшоў суд па палітычнай адміністрацыйнай справе — за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
У 2022 годзе хлопца судзілі за тое, што аплачваў стаўкі з карткі сябра. Крымінальная справа скончылася штрафам.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
"Сябар параіў..." Дык сутэнёр, па вашаму ж НН-аўскаму тэксту, сябар Вадзіма, а не сам Вадзім. А ваш НН-аўскі загаловак
Брэсцкага футбаліста затрымалі за сутэнёрства. А заадно і за палітыку
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/336173
Апублікавалі фота юнака, далі загаловак пра яго працу сутэнёрам.
Ну тады і прастытутку ў студыю міласьці просім. З фота і гучным загалоўкам.
мы все и есть - народ Беларуси, в отличие от вас, гнилых гэбэшных подстилок...