Грамадства77

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»

Як стала вядома выданню «Люстэрка», Мінгарвыканкам разаслаў у сталічныя арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання прадпісанні наконт навагодніх упрыгожванняў. Цяпер у дэкоры вітаюцца толькі «элементы славянскага паходжання». Журналісты даведаліся ў чыноўнікаў, што будзе, калі ўпрыгожыць вітрыну Санта-Клаўсам і якая пазіцыя ва ўладаў наконт аленяў.

Навагоднія вітрыны ГУМа. Фота: gum.by

У распараджэнне рэдакцыі «Люстэрка» трапілі лісты Мінгарвыканкама і адміністрацыі аднаго з раёнаў сталіцы, якія чыноўнікі адправілі ў гандлёвыя цэнтры, крамы, а таксама ў кавярні і рэстараны. Улады горада «ў мэтах забеспячэння адзіных падыходаў па выкарыстанні традыцыйных навагодніх і калядных вобразаў» і «прасоўвання беларускай культуры і традыцый» рэкамендуюць выкарыстоўваць пры святочным афармленні аб'ектаў канкрэтныя ўпрыгожанні.

Пажаданні такія — гэта павінны быць «сімвалы, элементы славянскага паходжання, у тым ліку выявы Дзеда Мароза і Снягуркі, якія не супярэчаць гістарычным, культурным і духоўным традыцыям беларускага народа».

Раённая адміністрацыя дадала: аформіць аб'екты гандлю і грамадскага харчавання неабходна «з выкарыстаннем сучасных дэкаратыўна-светлавых і дызайнерскіх прыёмаў». Афармляць прапануюць фасады, вітрыны, уваходныя групы, прылеглую тэрыторыю, інтэр'еры залаў. Дэдлайн — 4 снежня. Пасля трэба даслаць фатаграфію мясцовым уладам.

«Алені на санях — можа, і нічога»

Журналістка «Люстэрка» пад выглядам супрацоўніцы адной з мінскіх крамаў звярнулася ў аддзел гандлю і паслуг адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. Там пацвердзілі: патрабаванні наконт упрыгожванняў сапраўды ёсць.

— Санта-Клауса нельга, атрымліваецца? — пацікавілася журналістка.

— Не, не. Атрымліваецца, Дзед Мароз наш, Снягурка традыцыйна… — адказала супрацоўніца адміністрацыі.

— Мы проста замовілі з Кітая такую фігурку, і там асабліва не зразумееш: гэта Дзед Мароз ці Санта-Клаус. Нібыта тоўсценькі, з барадой.

— Ну вось Санта-Клаус ужо не вітаецца. З барадой… Трэба, каб Дзеда Мароза замовілі звычайнага.

— А калі Снягурку побач паставіць, можа, сыдзе за Дзеда Мароза?

— Не. Санта-Клаус — ужо абмяркоўвалі, што не.

— Я яшчэ хацела ўдакладніць. Мы такую гірлянду замовілі — там алені і санкі. Аленяў можна? Яны ж у нас нібыта водзяцца.

— Алені нібыта водзяцца. На чым у нас Дзед Мароз едзе? На санях. А хто яго вязе? Конь нібыта. Не ведаю, што сказаць. Алені… Алені на санях… Ну, алені на санях — можа, і нічога.

— А калі нешта няправільна будзе, аштрафуюць? Ці проста прадпісанне будзе прыбраць?

— Скажуць, што няправільна, вядома. Што парушаюцца нашы славянскія традыцыі. Прыбраць скажуць. Ну што тут, ужо будзе цэлы скандал. Таму ўсё, як было ў старыя добрыя часы. Елка, Дзед Мароз, Снягурка. 

Варта згадаць, што ў мінулым годзе з Санта-Клаусам як навагоднім сімвалам змагалася вядомая даносчыца Вольга Бондарава.

Каментары7

  • Лол
    29.11.2024
    Санта Клаўс гэта Святы Мікалай, каторы ў беларускай традыцыі (і ў абсалютнай большасці славянскіх краін) з'яўляецца сімвалам Раства і Калядных святаў. Дзед Мароз, гэта расійская выдумка канца 19 ст., каторая не сустракаецца больш ні ў якой славянскай культуры. Снягурка, увогуле 1937 год.
  • А
    29.11.2024
    Забылі Зюзю беларусы, сумна і прыкра...
  • Галя з Камароу́кі
    30.11.2024
    А, адкуль выканкамау́скім начосаным цеткам ведаць пра Зюзю? У іхным светапоглядзе існуе толькі ялінка, дзед мароз і тазік аліу́е. А, і начос, кіпцюры да двух см і бліскучая сукенка.

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром3

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса1

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →