Свет44

Швецыя накіроўвае падраздзяленне ў Латвію. Яны стануць часткай першай лініі абароны ад патэнцыйнага расійскага ўварвання

Сілы NATO рыхтуюць лагер для размяшчэння шведскіх войскаў у Латвіі. Швецыя, якая яшчэ не аформіла сваё членства ў альянсе, ужо пачынае актыўна дзейнічаць у рамках арганізацыі.

Фота: James Brooks / AP

Стакгольм адправіць механізаванае падраздзяленне памерам з батальён для ўдзелу ва «ўзмоцненай перадавой прысутнасці» NATO: гэта шматнацыянальная аператыўная група пад кіраўніцтвам Канады, якая павінна стаць першай лініяй абароны супраць магчымага ўварвання Расеі ў краіны Балтыі. Шведскі батальён будзе размяшчацца там у 6-месячнай ратацыі з аналагічным па колькасці дацкім падраздзяленнем, піша Delfi.lv.

Швецыя ўжо з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам манеўраў НАТА Steadfast Defender 2024 («Устойлівы абаронца 2024»), найбуйнейшых з часоў Халоднай вайны. Яны праводзяцца ў розных краінах альянсу. Удзельнічаюць у іх і марскія пяхотнікі ЗША, якія адточваюць навыкі катання на лыжах у Паўночнай Нарвегіі.

Вучэнні, якія афіцыйна пачаліся 22 студзеня, працягнуцца да траўня. Удзел у іх бяруць 90 000 вайскоўцаў.

Каментары4

  • ImBeer
    10.02.2024
    Ну, перамяшчаюцца пэўныя калёны, калі з тэхнікай, калі з кантэйнерамі. Латвіі будзе чым сустрэць маскаля, калі той павадзіцца напасьці. Людзі, дарэчы, таксама ў рашучасьці...
  • Берабер
    10.02.2024
    Хоцімск,ПКК 
  • А
    10.02.2024
    Гэта, і ўсё астатняе, што робіцца зараз, трэба было зрабіць 400 гадоў таму.
    Але, лепей позна...

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

Канал у Аргенціне афарбаваўся ў трывожна-чырвоны колер ФОТАФАКТ3

У Бруселі чацверты раз за тыдзень адбылася страляніна, ёсць загінулы1

Паводле новага закона, небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц12

Германія падазрае Расію ў шэрагу дыверсій з аўто па ўсёй краіне8

У Мінску проста на дарозе загарэўся трактар з прычэпам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць