Свет77

НАТА: Трэба рыхтавацца да таго, што ў наступныя 20 гадоў пачнецца вайна з Расіяй

На наступным тыдні альянс пачынае маштабныя вучэнні Steadfast Defender 2024, у якіх возьме ўдзел каля 90 тысяч вайскоўцаў.

Брыфінг Роба Баўэра 18 студзеня 2024 года. Фота: Virginia Mayo / AP

Старшыня ваеннага камітэта НАТА нідэрландскі адмірал Роб Баўэр заявіў, што краінам альянсу не варта лічыць само сабой зразумелым, што яны прадоўжаць жыць у міры, таму ім трэба рыхтавацца да вайны з Расіяй, якая моцна закране звычайных людзей.

Баўэр размаўляў з журналістамі ў чацвер днём, але найбольш поўна яго выказванні цытуе пятнічны нумар брытанскай газеты Daily Telegraph, якая вынесла на першую паласу загаловак «НАТА папярэджвае аб вайне з Расіяй у наступныя 20 гадоў», піша Бі-бі-сі.

«Мы павінны ўсвядоміць, што тое, што мы жывем у стане міру, — гэта не нешта само сабой зразумелае. І менавіта таму мы рыхтуемся да канфлікту з Расіяй. Але дыскусія значна шырэйшая. Гэта і індустрыяльная база, і таксама людзі, якія павінны зразумець, што яны граюць пэўную ролю», — сказаў Баўэр.

Ён пахваліў шведскія ўлады за папярэджанні грамадзянам, што трэба рыхтавацца да вайны. «З гэтага трэба пачынаць. З усведамлення, што не ўсё можна спланаваць і не ўсё будзе ў шакаладзе ў наступныя 20 гадоў», — сказаў адмірал.

На наступным тыдні НАТА пачынае маштабныя вучэнні Steadfast Defender 2024, у якіх возьме ўдзел каля 90 тысяч вайскоўцаў (у тым ліку 20 тысяч брытанскіх). Гэтыя вучэнні працягнуцца да мая.

Раней Bild пісаў, што Расія можа атакаваць усходні фланг краін НАТА ўжо наступнай зімой, у тым ліку праз Беларусь.

Каментары7

  • 1
    19.01.2024
    Сымон, праблема ў тым, што на захадзе не дастаткова сучаснай зброі, а момант, калі пастаўкі маглі б рэальна дапамагчы, ужо ўпушчаны. Напрыклад, расея за 2023 год змагла пабудаваць 600 сучасных новых танкаў (2000+ улічваючы мадэрнізацыю савецкай тэхнікі), прытым ЭЗ можа пабудаваць толькі 50 леапардаў ў год (Штаты - 144 абрамсы). Калі будзе абраны Трамп, то сітуацыя для Эўропы становіцца яшчэ горшай, г.як. тэмпы вытворчасьці зброі (у першую чаргу танкаў і снарадаў) адстаюць ад расеі ў 10+ разоў. Таму яны і скарацілі пастаўкі Украіне - каб нешта аставіць самім сабе. Сеньняшняя сітуацыя для Эўропы рэальна небясьпечная і ворага нельга недаацэніваць.
  • Uric
    19.01.2024
    Пакуль Масковія не разваліцца яна будзе несці пагрозу ўсім суседзям і свету.
  • 2
    19.01.2024
    1, «расейскія сучасныя танкі” гэта поўная лухта ад расейскай прапаганды. Усе іх танкі пабудаваны на тэхналогіях 40гадовай даўніны. А калі б захад яшчэ б зрабіў больш жорсткі кантроль за санкцыямі, то ўсе расійскія танкі -гэта фактычна бляшанкі-камікадзе без сучасных заходніх прыбораў і тэхналогій.

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай8

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр шматгадовы вядоўца КВЗ Аляксандр Маслякоў6

«Усё, што цяпер адбываецца, гэта здрада. Здраднікі сядзяць у Крамлі». У Расіі ўзбунтаваўся Z-блогер7

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё26

Беларусы перамаглі ў футбол Люксембург ВІДЭА6

У Лельчыцах Дзень горада правялі ў дыме з чарнобыльскай зоны3

«Мы ўдыхнулі новае жыццё ў гэта месца». На Валожыншчыне сям'я ратуе рэдкіх коней і стогадовы сад6

У цэнтры Мінска ў Свіслачы патануў малады хлопец

Украіна стварыла ўласную высокадакладную бомбу3

Каля мінскага вакзала знайшлі «Вела Хаціка». Пра што гаворка?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай8

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Галоўнае
Усе навіны →