Амерыканскія журналісты пабывалі ва ўкраінскай турме, набітай маладымі расійскімі прызыўнікамі
Журналістаў амерыканскага выдання The Washington Post пусцілі ў адну з калоній на паўночным усходзе Украіны, дзе ўтрымліваюцца ўзятыя ў палон у Курскай вобласці расійскія вайскоўцы тэрміновай службы і памежнікі.
Начальнік турмы, які гаварыў з журналістамі на ўмовах ананімнасці, каб гарантаваць, што яе месца знаходжання не будзе раскрытае, сказаў, што за апошнія 10 дзён праз установу прайшлі 320 расійскіх палонных, а далей іх накіроўваюць у іншыя месцы ўтрымання — так званыя папраўча-працоўныя лагеры ва Украіне.
Ён таксама дадаў, што з ліку тых 320 палонных толькі каля 20% назвалі сябе кантрактнікамі або іншым чынам мабілізаванымі салдатамі. З гэтага вынікае, што прыблізна 250 палонных былі прызыўнікамі тэрміновай службы.
«Многія з іх — вельмі маладыя: прызыўнікі, якія адбывалі абавязковую гадавую вайсковую службу, якія па ідэі ніколі не павінны былі ўдзельнічаць у баях. Некаторыя з іх атрымалі раненні, большасць толькі нядаўна сталі дарослымі. У футболках і шлёпанцах, на жалезных двух'ярусных ложках. У адной з камер па тэлевізары круцілі «Гарфілда», — пішуць журналісты.
У ліку апытаных палонных былі як салдаты з буйных гарадоў, як, напрыклад, Санкт-Пецярбурга, так і з невялікіх населеных пунктаў, напрыклад, з маленькай вёскі ў Пензенскай вобласці.
Як адзначае выданне, захоп такой вялікай колькасці салдат тэрміновай службы падчас украінскага ўварвання на тэрыторыю Расіі складае сур'ёзную праблему для Крамля. А таксама робіцца пэўным тэставым выклікам для Украіны:
«Як тая будзе абыходзіцца з такой вялікай колькасцю расійскіх ваеннапалонных, якія могуць разглядацца як асабліва каштоўныя разменныя манеты ў будучых перамовах або абменах».
The Washington Post нагадвае заходняй аўдыторыі, як Пуцін «паабяцаў занепакоеным маці, што прызыўнікі не будуць удзельнічаць ні ў якіх баявых дзеяннях». І што амаль стрымаў абяцанне.
«Мы не хацелі ваяваць ні ў якім разе. Нам абяцалі, што мы наогул не будзем удзельнічаць у баявых дзеяннях. Але нешта пайшло не так», — расказаў журналістам 22-гадовы Мікалай з Чалябінска. На пытанне, хто гэта абяцаў, ён адказаў: «Уладзімір Пуцін».
Выданне сцвярджае, што ўкраінскія турэмныя ахоўнікі «прысутнічалі ў камерах падчас інтэрв'ю, але не сачылі за размовамі, не ўстаўлялі заўваг і не праглядалі матэрыялу перад публікацыяй».
«Пераважная большасць палонных наогул не пацярпелі. Некалькі параненых салдат, апытаных WP, расказалі, як яны атрымалі раненні ў баі да палону, уключаючы аднаго, які сказаў, што параніў сябе ўласнай гранатай у надзеі памерці і не трапіць у палон. Украінскія салдаты аказалі яму першую дапамогу, сказаў ён, а пасля эвакуявалі ў клініку, дзе яму зрабілі рэнтген і зрабілі аперацыю па выдаленні аскепкаў з ран», — паведамляецца ў матэрыяле.
Расійскія салдаты заяўляюць, што з імі абыходзяцца добра і аказваюць медыцынскую дапамогу:
«Іх бінты выглядалі чыстымі. З іх слоў, у турме трохразовае харчаванне, уключаючы суп, салату і кашу. Палонныя кажуць, што ім дазваляюць прымаць душ і не крыўдзяць».
Украіна ўзяла ў палон сотні расійскіх салдат у Курскай вобласці. Расія ўжо ініцыявала перамовы пра абмен
Роту расійскіх салдат узялі ў палон у Курскай вобласці
З раніцы УСУ ўзялі ў палон у Курскай вобласці больш за 100 расійскіх вайскоўцаў і прасунуліся на 1-2 км — Сырскі
Камандзір «Ахмата» заявіў, што ніводны баец яго падраздзялення не здаваўся ў палон
Украінцы ўзялі ў палон вялікую колькасць кадыраўцаў з «Ахмата»
З'явіліся ФОТА і ВІДЭА, як дзясяткі расійскіх вайскоўцаў бяруцца ў палон у Курскай вобласці
Каментары
вой. хачу ў такую турму