Белы мядзведзь у «ледзяным ложку» — пераможца ў ФОТА дзікай прыроды 2023 года
У Лондане паказалі пяць найлепшых фатаграфій дзікай прыроды, якія па выніках галасавання гледачоў адабралі арганізатары аднаго з самых старых і прэстыжных у свеце конкурсаў прыроды Wildlife Photographer of the Year («Фатограф года дзікай прыроды»).
Сёлета сэрцы гледачоў скарыў белы мядзведзь падчас сну, які трапіў у аб'ектыў камеры брытанскага фатографа Німы Сарыхані каля нарвежскага архіпелага Шпіцберген.
Здымак, які атрымаў назву «Ледзяны ложак», арганізатары конкурсу з Лонданскага Музея натуральнай гісторыі адабралі з 49 957 работ з 95 краін свету.
A massive congratulations to Nima Sarikhani who has won our #WPYPeoplesChoice Award!
‘Winning this award in this prestigious competition truly feels like a dream come true!’
Discover more about this year’s winning People’s Choice Award image: https://t.co/DMxNHKvB3U pic.twitter.com/XzxvTKuuhZ
Па словах самога аўтара, здымак наглядна паказвае людзям, як хутка растаюць леднікі з-за глабальнага павышэння тэмпературы.
Арганізатары конкурсу прадэманстравалі і іншыя здымкі, якія трапілі ў топ-5 «найлепшых фатаграфій дзікай прыроды» 2023 года, па версіі гледачоў.
Каментары
- у іх нейкая прагрэсіўная сям'я...
паржалі)