Беларускія ўлады спадзяюцца купляць расійскі газ яшчэ танней пасля 2026 года
Пра планы расказаў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты.
«Для Беларусі захоўваецца самая нізкая цана на прыродны газ, якая на сённяшні момант у 4 разы ніжэйшая за, дапусцім, узровень еўрапейскіх краін. Але яна, калі пераводзіць у расійскія рублі, вышэйшая за ўзровень расійскага рынку», — заўважыў Круты ў эфіры БТ.
Ён расказаў, што на Вышэйшым дзяржаўным савеце ў Санкт-Пецярбургу ў канцы студзеня былі падпісаны асноўныя напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы і там зафіксавана, што пасля 2026 года цана на газ будзе зніжацца.
«На працягу года пасля дасягнення газавых дамоўленасцяў у нас запрацуе аб'яднаны энергетычны рынак», — мяркуе пасол.
Цана расійскага газу для Беларусі — 128,52 даляра за тысячу кубаметраў. Выплаты робяцца ў расійскіх рублях.
Каментары