Свет2525

Германія цалкам замяніла расійскі газ на нарвежскі

Да вайны «Газпрам» забяспечваў каля 60% спажывання газу ў Германіі. Адключэнне паставак у мінулым годзе і выбухі на «Паўночных патоках», спыненне шэрагу прамысловых вытворчасцяў і меры эканоміі, да якіх былі вымушаныя звяртацца немцы і іншыя жыхары краін ЕС, прымушалі расійскіх прапагандыстаў абсыпаць іх кпінамі. Але ў выніку Германія навучылася абыходзіцца без расійскага газу, а тыя ж 60% яго паставак цяпер забяспечвае дэмакратычная краіна — Нарвегія, піша The Moscow Times.

Газавая платформа ў Паўночным моры. Фота: Getty Image

Найбуйнейшы вытворца газу ў Еўропе, Нарвегія стала галоўным пастаўшчыком Германіі адразу пасля сыходу «Газпрама». З тых часоў бакі заключылі яшчэ некалькі дамоўленасцяў, а

на гэтым тыдні нямецкая дзяржаўная энергетычная кампанія Sefe і нарвежская Equinor аб'явілі пра кантракт на 50 млрд еўра, які дазволіць забяспечыць каля траціны прамысловага попыту на газ у Германіі. У выніку доля Нарвегіі дасягне 60%, адзначае Reuters.

Праўда, такая моцная залежнасць ад аднаго пастаўшчыка нясе ў сабе рызыкі, хай і не такія, што былі звязаныя з Расіяй і дзеяннямі «Газпрама». Агульныя палітычныя погляды Германіі і Нарвегіі зніжаюць верагоднасць перабояў, але не гарантуюць ад узнікнення тэхнічных праблем, улічваючы маштабную сетку трубаправодаў, якія злучаюць Нарвегію з кантынентам, лічыць Хенінг Глайштэйн, аналітык Eurasia Group. Зрэшты, разгалінаванасць сеткі дадае надзейнасці, агаворваецца ён: пры неабходнасці газ можна пусціць па іншай галінцы.

Дадатковымі крыніцамі імпарту сталі пастаўкі звадкаванага прыроднага газу. Германія, у прыватнасці, падпісала доўгатэрміновыя дамовы з амерыканскімі Conoco Phillips і Venture Global. Акрамя таго, яна скараціла спажыванне, хоць яе прамысловасць усё яшчэ моцна залежыць ад паставак электрычнасці з газавых станцый і газу як сыравіны.

У выніку сярэднямесячны імпарт газу ў Германіі скараціўся сёлета больш чым на 25% у параўнанні з мінулым. А ў далейшым у рамках зялёнага пераходу немцы плануюць яшчэ больш паменшыць яго спажыванне. Здзелка паміж Sefe і Equinor прадугледжвае замену газу пастаўкамі вадароду з 2029 года.

Тым часам цана газу ў Еўропе (ф'ючэрс Dutch TTF) цяпер складае каля 34 еўра/МВт·г. Гэта ў 10 разоў ніжэй, чым у жніўні 2022 года, калі яна перавысіла 340 еўра (або каля 3600 еўра за 1000 кубаметраў). Дзмітрый Мядзведзеў тады абяцаў Еўропе газ па 5000 еўра за 1000 кубоў, але адразу пасля яго заявы цана скіравалася ўніз.

Гэтай восенню ЕС значна раней графіка запоўніў газасховішчы да краёў. З пачаткам ацяпляльнага сезона запасы скараціліся, але не вельмі; цяпер у іх 87,6% газу.

Каментары25

  • California
    22.12.2023
    у вас признаки совкового ватэбаутизма. Читайте статью и данные Евростат, Там все написано
  • Шарль Перррро
    22.12.2023
    California, а у тебя прыщь на носу вылез от того, что много евростата читаешь и умывацца забываешь. Танкеры с рос нефтью шо в европу идет в евростате учтены? Сказочный
  • За Свабоду!
    22.12.2023
    Я, І пагражаць вам, пуцінскім-лукашысцкім ботам, Еўропе больш не чым. Не змерзлі, а вось вы ў які раз прайграеце і распадецеся, як у 1991.

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

Усе навіны →
Усе навіны

Анджэліна Джолі сустракаецца з модным рэперам, маладзейшым за яе на дзевяць гадоў1

У Гродне абрабавалі амерыканцаў — скралі папулярны дарагі прэпарат6

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады2

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

Галоўнае
Усе навіны →