Свет

У расійскім Яраслаўлі прадухілілі атаку дрона на перапрацоўчы завод

Сродкі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) прадухілілі атаку беспілотніка на нафтаперапрацоўчы завод «Слаўнафта-Янас», паведаміў губернатар Яраслаўскай вобласці Міхаіл Яўраеў.

Фота: yanos.slavneft.ru

«На месцы здарэння працуюць праваахоўныя органы і спецыяльныя службы. Пацярпелых няма, узгарання няма», — напісаў ён у тэлеграм-канале.

Нова-Яраслаўскі нафтаперапрацоўчы завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1961 годзе. З 1995 года НПЗ уваходзіць у склад нафтавай кампаніі «Слаўнафта». Сярэдні аб'ём перапрацоўкі нафты на заводзе — каля 15 млн т у год. Па выніках 2022 года прадпрыемства заняло трэцяе месца па аб'ёме перапрацоўкі нафты ў Расіі. НПЗ вырабляе ў тым ліку аўтамабільныя бензіны, дызельнае паліва, авіяцыйны керасін, піша РБК.

У студзені саўладальнік Пецярбургскага нафтавага тэрмінала (АТ «ПНТ») Міхаіл Скігін паведаміў, што сілы СПА прадухілілі «жахлівую катастрофу». Як заявіла тады Мінабароны, быў перахоплены дрон над тэрыторыяй Ленінградскай вобласці.

Беспілотнік быў падаўлены сродкамі РЭБ. Абломкі ўпалі па адрасе: Вугальная гавань, 32, дзе знаходзіцца тэрмінал. Па словах губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Беглова, пацярпелых не было.

Каментары

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

«Канстытуцыя не дазваляе». Ва Украіне пракаментавалі прапанову саветніка Трампа развітацца з Крымам12

Дональд Туск: Нас чакаюць цяжкія часы18

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў21

Навукоўцы не выявілі сувязі паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і псіхічнымі праблемамі

У цягніку Мінск-Брэст раптоўна памёр італьянец17

Пераходная адміністрацыя Трампа адмаўляе, што дарадца Ланза казаў пра Украіну ад яе імя20

Даследаванне ДНК ахвяр вывяржэння ў Пампеях разбурыла прыгожую легенду пра маці з дзіцем10

У Прыпяцкім нацыянальным парку адшукалі старажытныя курганы1

«Ва Украіне я ніхто!» Маргарыта Ляўчук не можа даць сыну імя праз абмежаванні, уведзеныя супраць беларусаў105

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Галоўнае
Усе навіны →